Ёўн Сігурдсан (па-ісьляндзку: Jón Sigurðsson, таксама Ён Зігурдссан, 17 чэрвеня 1811, мыс Пафсэйры, Заходняя Ісьляндыя — 7 сьнежня 1879, Капэнгаген) — ісьляндзкі навуковец і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт ісьляндзкага літаратурнага таварыства.

Ёўн Сігурдсан
па-ісьляндзку: Jón Sigurðsson
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1811(1811-06-17)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 1879(1879-12-07)[1] (68 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, філёляг, гісторык
Сябра ў Баварская акадэмія навук[d]
Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Ёўн.

Нарадзіўся ў сям’і пастара. Надрукаваў: «Diplomatarium islandicum», статыстычны агляд Ісьляндыі («Skyrslur um Landshagi») і шмат артыкулаў для часопісаў. З 1840 году Сігурдсан стаяў на чале руху, які ставіў сваёй мэтай аднаўленьне аўтаноміі Ісьляндыі і яе заканадаўчага сходу — альтынга; таксама ж ён быў галоўным дзеячам ісьляндзкага альтынга, арганізаваным дацкім кіраўніцтвам у 1845 у якасьці дарадчай установы. Свае палітычныя ідэі Сігурдсан прапагандаваў у заснаванай ім газэце «Ny Felagsrit» (1841—1873). Высілкі Сігурдсана скончыліся поўным посьпехам.

Пахаваны ў Рэйк’явіку.

  1. ^ а б Jon Sigurdsson // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #104210001 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура

рэдагаваць
  • К. Maurer. Zur politischen Geschichte Islands. Leipzig, 1880).