Музэй К’ярваля
Музэй К’ярваля (па-ісьляндзку: Kjarvalsstaðir) — музэй у Рэйк’явіку на вуліцы Flókagata, месьціцца на ўскрайку маленькага парку Міклятуну (Miklatun) і прысьвечаны ісьляндзкаму мастаку Ёганэсу Свэйнсану К’ярвалю (1885—1972). Пастаянна ў сьценах музэю адбываюцца выставы сучасных мастакоў-інсталятараў. Ёсьць таксама невялічкае кафэ зь бясплатным інтэрнэт-доступам.