Далматынская мова

мова

Далматы́нская мо́ва — мёртвая мова раманскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, ужывалася на ўсходнім узьбярэжжы Адрыятыкі на тэрыторыі Харватыі і Чарнагорыі. Таксама, як і астатнія раманскія мовы, паходзіць з лаціны, якая трапіла на Балканы дзякуючы экспансіі Рымскай імпэрыі, яшчэ да нашай эры. У выніку зьмяшаньня лаціны зь іншымі мовамі карэннага і новапрышлага (галоўным чынам славянскага) насельніцтва Балканскага паўвостраву ўтварылася новая мова.

Далматынская мова
Ужываецца ў сучасных Харватыі, Чарнагорыі
Рэгіён Адрыятычнае ўзьбярэжжа Балканскага паўвостраву
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-3 dlm

Далматынская мова была ва ўжытку да ХІХ ст., паступова выцясьнялася сэрбскахарвацкай мовай, якая панавала ў рэгіёне. Сёньня на ўзьбярэжжы спрэс ва ўжытку харвацкая мова. Далматынскую мову ня варта блытаць з італьянскімі гаворкамі харвацкіх італьянцаў, якія ў Сярэднявеччы сталі засяляць ўзьбярэжжа Балканаў.