Леанід Лагун
Леані́д Дзямі́давіч Лагу́н (3 верасьня 1935, п. Казловічы, Слуцкі раён, Менскай вобласьці, БССР — 25 студзеня 2020, Менск) — беларускі ганаровы лётчык грамадзянскай авіяцыі — першы беларус, які атрымаў званьне Заслужаны штурман СССР (1984), усяго 2 беларусы яго дасягнулі, штурман першай клясы ГА[1], адзіны сьцяг-штурман і першы галоўны штурман Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі БССР па штурманскай падрыхтоўцы ў БУГА Менск (1973—1986), намесьнік начальніка БУГА грамадзянскай авіяцыі Беларусі па штурманскай падрыхтоўцы ў БССР (пры Глушчанка Д. Г. і Курыла В. М.), Ордэн" Знак Пашаны " атрыманы сумесна з сваім намеснікам — Чарнышуком І. М. і аформленым на яго (1984), Вэтэран працы (1984).
Леанід Лагун | |
па-беларуску: Леанід Дзямідавіч Лагун | |
Дата нараджэньня | 3 верасьня 1935 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 студзеня 2020 (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня |
|
Грамадзянства | Беларуская ССР → Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | лётчык, навігатар |
Бацька | Дзямід Паўлавіч Лагун |
Маці | Акуліна Тарасаўна Лагун |
Узнагароды | |
Сям’я
рэдагавацьЛеанід Дзямідавіч Лагун нарадзіўся 3 верасьня 1935 году ў вёсцы (цяпер аграгарадок) Казловічы Казловіцкага сельсавету, у Слуцкім раёне Менскае вобласьці.
Бацька: Дзямід Паўлавіч Лагун (1902—1941 г.г.), беларус, ураджэнец вёскі Казловічы, у Царэўскай вобласьці Слуцкага павету (8 вёрстаў ад Слуцку, 88 двароў, 779 жыхароў) Беларусі. У 1925—1941 гадох быў першым старшынём сельсавету пры калгасе імя Вiнчэускага (пасля вайны — имя Кірава) ў вёсцы Казловічы. Ім створаны, вядомы ўсім мясцовым, «Дзямідаў-брод». Загінуў сапёрам у 1941 годзе.
Маці: Акуліна Тарасаўна Лагун(Павага) (1904—1996 г.г.), расейка (у мінулым беларуска), ураджэнка вёскі Бранчыцы Салігорскага раёну Менскае вобласьці Рэспублікі Беларусь.
Была актыўнай удзельніцай і сьпявачкай знакамітага Слуцкага хору ў 1934 годзе.[2] Хор праславіўся сваім першым нацыянальным рэспубліканскім канцэртам на ВДНГ ў Маскве й іншымі гастролямі па ўсёй тэрыторыі Беларусі й РСФСР. Тым самым, паклалы аснову нацыянальных выступаў за межамі сваёй рэспублікі. Да гэтага нацыянальных выступаў па-за межамі БССР не праводзілася. Казловіцкі народны хор-дыпламант ВДНГ СССР у м. Маскве, дыпламант першага Ўсесаюзнага фэстывалю народнага мастацтва. У 2007 року хор стаў дыплямантам абласнога фэстывалю «Пеўчае поле» й VII абласнога фэстывалю народнага мастацтва «Напеў зямлі маёй». Падчас вайны-сувязны партызанскага атраду імя Жалязьняка на тэрыторыі Слуцкага раёну. Памерла ў 1996 годзе й пахавана ў месьце Тула.
Брат: Лагун Уладзімер Дзямідавіч (1929—2016 г.г.), расеец (у мінулым беларус), ганаровы пэнсіянэр, у мінулым — працаваў намесьнікам начальніка чыгуначнага вакзала местаТула.
Жонка: Лагун (Хахракова) Марыёніла Анатольеўна (08.03.1938 г. — 29.03.1993 г.). Расейка. Нарадзілася 08.03.1938 годзе ў вёсцы Позарыха Каменск-Уральскага раёну Свярдлоўскай вобласці (РСФСР). Скончыла Менскі пэдагагічны інстытут імя Горкага (Менскі пэдагагічны інстытут імя Максіма Танка) па адмысловасьці дашкольнага пэдагога-выхавацеля. Пахаваная разам з мужам на сельскіх могілках в. Волмы Драчкынскага сельсавету Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці ў набліжай пасёлка авіятараў Сокал (Кастрычніцкі раён м. Менску). Сышла ад нас роўна на 21 дзень пасьля свайго 55-годзьдзя. Нумарны знак на адзінай аўтамашыне ў сям’і ў плыні 40 гадоў (ВАЗ-2101) тады быў — 21-55 Міе. Аўтамашына была набыта новай у 1971 року.
Адукацыя
рэдагавацьУ 1954 годзе скончыў 10 клясаў сярэдняе школы ў Вялікай Сьліве й паступіў у 23-ю Шадрынскую вайсковую лётницкую вучэльню штурманаў.
У 1957 годзе, пасьля пасьпяховага сканчэньня, атрымаў адмысловасьць — штурман франтавога лётніцтва й быў накіраваны на курсы перападрыхтоўкі штурманаў для далёкага лётніцтва ў Разань (у 1957—1958 годзе). Асвоены тыпы самалётаў: ТУ-4 (Boeing B-29), Іл-28.
Па сканчэньні курсаў у 1958 годзе дэмабілізавалі па скарачэньні штатаў і быў накіраваны ў Беларускі «104-ы Аб’яднаны лётніцкі атрад» ГУПФ пры Беларускім тэрытарыяльным упраўленьні грамадзянскага паветранага флёту (БТУГПФ). У дадзеным Беларускім «104-ым Аб’яднаным лётніцкім атрадзе» ГУПФ на пасадзе штурмана карабля самалётаў: Лі-2, Іл-14, АН-10 прапрацаваў да 1963 году. З 1963—1967 навучаўся ў Акадэміі грамадзянскага лётніцтва (ОЛАГА — цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскага лётніцтва) і атрымаў кваліфікацыю інжынэра-штурмана. Па сканчэньні акадэміі накіраваны ў Беларускае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыяй (БУГА) на пасаду штурмана-інструктара 7-га вучэбна-трэніровачнага атраду (ВТА) Менску.
Кар’ера
рэдагаваць07.1958-12.1960 г. Штурман 3 клясы 104-га Аб’яднанага лётницкага атраду на самалётах Лі-2, Іл-14;
01.1961-03.1961 г. вучоба ў ШВЛП.
04.1961-08.1963 г. Штурман 1 класа 104-га Аб’яднанага лётницкага атраду на самалётах Іл-14; АН-10;
09.1963-07.1967 г. вучоба ў ОЛАГА Ленінграда (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскага лётніцтва) асвоены тыпы самалётаў: Іл-18, ТУ-124;
08.1967-12.1971 г. Штурман-інструктар 7-га вучэбна-трэніровачнага атраду (ВТА) на самалётах: Іл-14; АН-10; АН-12; АН-24; ТУ-124;
01.1972-09.1973 г. Старшы штурман Менскага Аб’яднанага лётніцкага атраду (АЛТ) на самалётах: АН-12; АН-24; ТУ-124;
01.1973-09.1973 г. засвоены толькі што атрыманы Ту-134 Белавія
09.1973-12.1974 г. Адзіны ў беларускім лётніцтве сьцяг-штурман БЛГК. Гэтая пасада ўпершыню была ўведзеная згодна з настаўленьнем па штурманскай службе (НШС ГА-73) перад пасадай галоўнага штурмана (гл. Стар.35, 71-72 «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі». Электронная вэрсія кнігі Ліпін А. В.). Першы намесьнік па штурманскай службе начальніка Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыяй (БУГА) — Глушчанка Д. Г. намесьнікам Лагуна Л. Д. прызначаны штурман першага класа Чарнышук і.М. правяраючы працу экіпажаў на самалётах: АН-24; ТУ-124; ТУ-134.
01.1975-12.1986 г. Першы ў беларускім лётніцтве галоўны штурман БКГЛ. Гэтая пасада ўпершыню была ўведзеная згодна з настаўленьнем па штурманскай службе(НШС ГА-75) (гл. Стар.35 «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі». Электронная вэрсія кнігі Ліпін А. В.). Лагун Л. Д. зьяўляўся намесьнікам па штурманскай працы начальнікаў БУГА: Глушчанка Д. Г. і Курыла В. М. Намесьнікам Лагуна Л. Д. прызначаны штурман першай клясы — Чарнышук і. М. На пасадзе галоўнага штурмана БУГА — Лагун Л. Д. прабыў роўна 13 гадоў.
Правяральнік працы экіпажаў на самалётах АН-24; ТУ-134; ТУ-154.
Удзел з праверкай экіпажу на адкрыцьці першых авіялініяў ТУ-134 па рэйсе Менск-Брэст з начальнікам БУГА Глушчанка Д. Г. См. кнігу «зямля і неба Побач» Стар. 169. (у цэнтры-Глушчанка Д. Г., Лагун Л. Д. і намесьнік Галоўнага штурмана Лагун,Д,Л. — Чарнышук І. М.);
09.1982-10.1982 г. засвоены толькі атрыманы Ту-154; Белавія
05.04.1986 г. прымае ўдзел з праверкай экіпажа на адкрыцьці першых авіялініяў ТУ-134 па рэйсе Менск-Лейпцыг.[3] Для прадухіленьня тэрарызму й згону самалётаў усе экіпажы да распаду СССР лёталі толькі са сваёй табэльнай зброяй (пісталетамі Макарава).
Пастаянна ўзгадняў (1973—1986 г.г.) калідоры пралёта сродкаў грамадзянскага лётніцтва з камандуючым штабу ВПС Міністэрства абароны Беларускай Рэспублікі. Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржкамісіі па разборы аварыйных лётных здарэньняў і катастрофаў з удзелам беларускіх экіпажаў.
Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржкамісіі пры паступленьні і выпускных экзамэнаў у ОЛАГА гораду Ленінграда ў якасьці старшыні дзяржкамісіі.
У выніку выяўленьня вінаватых у Катастрофа Ту-134 пад Бэрлінам па віне дыспэтчара й нерашучасьці камандзіра падчас заходу на пасадку аэрапорта Шэнефэльд пры наяўнасьці правяральніка ад авіяатраду за кантролем працы экіпажу й «паддыванных інтрыгаў» яго пасьлядоўніка (прэтэндуючы на пасаду Галоўнага штурмана БУГА), па ўскоснай і неапраўданай віне, Лагун Л. Д. быў пераведзены ў штурмана першай клясы 2-га Менскага лётнага атраду. Сыход на другі круг, у шасьці магчымых выпадках, быў не выкананы ў парушэньні інструкцыі па прычыне эканоміі паліва (для паніжэньня сабекошту авіяперавозкі) і пагрозе дэпрэмаваньня КПС і экіпажа.
01.1987-07.1989 г. Штурман першай клясы 2-га Менскага лётнага атраду на самалётах ТУ-134; ТУ-154 Нацыянальнага аэрапорта Менск.
Мае агульны сумарны безаварыйны налёт на ўсіх тыпах самалётаў (бяз ТУ-4 і Іл-28) у 14.482 гадзін і агульны стаж у паветраным флёце склаў 34 гады.
З 1989 году ганаровы вэтэран Аэрафлёту, Заслужаны штурман СССР (першы ў гэтым званьні зь беларусаў — усяго іх толькі было двое ад краіны на 15 саюзных рэспублікаў СССР) і Беларусі, Мэдаль «Вэтэран працы», адзіным сьцяг-штурманам грамадзянскага лётніцтва й першым галоўным штурманам грамадзянскага лётніцтва Беларускай Рэспублікі.
Зьяўляецца першапраходцам ўсёй рэактыўнай тэхнікі (пачынаючы зь Іл-28), са зьяўленьнем першага рэактыўнага пасажырскага самалёта ТУ-104, які засвоіў адным зь першых сярэднемагістральны ТУ-124, затым ТУ-134 і ў канцы ТУ-154. Адзін з вэтэранаў гісторыі ўсяго Аэрафлёту, які прайшоў усю гісторыю беларускага грамадзянскага флёту, пачынаючы з пасьляваенных Лі-2, асвойваючы ў ліку першых крылатыя машыны, якія зноў зьяўляюцца: ІЛ-14(18); АН-10 (12); АН-24 (26).
Які навучыў і выхаваў паводле мэтодыкаў і навучаньняў штурманскай службы (НШС) не адну плеяду пісьменных і карэктных адмыслоўцаў штурманскага профілю.
Атрыманыя чэкі «Жыльлё» (101) для прыватызацыі кватэры, пасьля распаду СССР, як свае так і памерлай жонкі ў 2000 годзе перавёў на будаўніцтва Храма Уваскрашэньня Хрыстова. Па ім і яго жонцы праводзіцца там пастаяннае памінаньне за спачын.
Званьні і ўзнагароды
рэдагаваць1. 17.08.1984 г. за асаблівыя заслугі ў засваеньні новае тэхнікі, высокія паказальнікі ў выхаваньні цнавучаньні лётных кадраў і шматгадовую безаварыйную працу Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР прысвоена дзяржаўная ўзнагарода СССР за асаблівыя заслугі — ганаровае званьне Заслужаны штурман СССР (за № 0813) і Мэдаль «Вэтэран працы».
Узнагароджаньне праходзіла ў Георгіеўскай залі ў Маскоўскім Крамлі апошнім галоўным маршалам авіяцыі і міністрам грамадзянскае авіяцыі (ГА) Б. П. Бугаёў (што было захавана на калектыўным здымку з апошнім галоўным маршалам авіяцыі-міністрам ГА пасьля прысваеньня). З моманту пачатку прысваеньня дзяржаўнай узнагароды СССР за асаблівыя заслугі ў выглядзе ганаровага званьня Заслужаны штурман СССР (з 16 жніўня 1966 году па 1991 год).
2. Ордэн «Знак Пашаны» атрыманы сумесна з сваім намеснікам — Чарнышуком і.М. і аформленым на яго (1984г).[4][5]
За пэрыяд з 1991—2017 гады ўзнагароджаны ганаровым званьнем «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь», якім узнагароджаны чатыры чалавекі.[6][4][5] Узнагароджаныя пілёты і штурман зь міністрам авіяцыі, апошнім маршалам авіяцыі — Бугаевым Б. П.
3. У 1993 годзе па хадайніцтве намесьніка міністра транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамэнту ГА Г. К. Фёдарава ды старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шушкевіча на падставе атрыманай дзяржаўнай узнагароды СССР за асаблівыя заслугі ў выглядзе званьня Заслужаны штурман СССР прызначаная пэнсія «За асаблівыя заслугі»[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ [1]
- ^ https://web.archive.org/web/20170421194637/http://www.slutsk.minsk-region.by/ru/soc/culture/club/nar_koll/nar_hor
- ^ Глядзі нямецкія газеты DIE UNION 6/7 красавіка 1986 году і Mitteldeutsche NEUEFTE NACHRICHTEN 1 красавіка 1986 году на СТАР 6
- ^ а б Глядзі кнігі: «Зямля і неба побач» навукова-папулярнае выданьне Цялякоў Віктар Андрэевіч (выпушчана па замове Дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь). Стар.289, і кнігу «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі»
- ^ а б «Скрозь аблокі і гады». Цялякоў В. А. УП «Менская фабрыка каляровага друку» 2003 г.
- ^ Глядзі часопіс «Грамадзянская Авіяцыя» №1 1985 год. Стар.1 («Слава и гордость Аэрофлота» — першы зьлева)
- ^ Гл. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 30 сакавіка 1993 г. N 185 АБ Зацвярджэньні палажэньня АБ ПЕНСІЯХ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ.
Літаратура
рэдагаваць- Ліпін А. В. Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі / СПб ГУГА.СПб., 2016. ‒ 153 с.
- «Зямля і неба Побач» навукова-папулярнае выданьне Цялякоў Віктар Андрэевіч (выпушчана па замове Дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь і прысьвечанае 80-годзьдзю ГА РБ). Падпісана ў друк 17.10.2013 г . ПУП «КАВАЛЕР». Наклад 1 000 экз. Заказ 349—294 с.
- Часопіс «грамадзянская авіяцыя» №1 1985 год. Стар. 1
- Газэта гораду Ляйпцыгу (Нямеччына) DIE UNION 6/7 красавіка 1986 году. Стар. 6
- Газэта гораду Ляйпцыгу (Нямеччына) Mitteldeutsche NEUEFTE NACHRICHTEN 1 красавіка 1986 году. Стар. 6
- «Скрозь аблокі і гады». Целяков В. А. УП «Менская фабрыка каляровага друку» 2003 г. — 270 с наклад 5200 экз.
- «100 лет Штурманской службе». Электронная версия книги Липин А. В. Стр. 71-72, 136.
- У зноў адкрытых спісах прызваных на фронт мемарыяла «Памяць народа» - https://obd-memorial.ru/html/info.htm?id=60815001
- На краязнаўчым рэсурсе Случчыны — https://nasledie-sluck.by/ru/people/cosmos/8176/
- Радавод на электронным рэсурсе — https://familio.org/persons/ae92e94d-c948-4b13-9bb3-bca3280caddf?tab=1
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|