Максім Амельянчук

беларускі футбаліст

Максі́м Амельянчу́к (нар. 5 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Слуцак». Сын вядомага беларускага гульца Сяргея Амельянчука.

Максім Амельянчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 верасьня 2003(2003-09-05)[1] (20 гадоў)
Рост 173 см[2]
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Энэргетык-БДУ 62 (1)
2024—4 Слуцак 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу Менск», за які выступаў на юнацкім узроўні. У студзені 2021 году перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[3]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Смаргоньню» (3:0). У далейшым працягваў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе каманды, выходзячы на замену. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. У студзені 2024 году, не зважаючы на тое, што «Энэргетыка-БДУ» апусьціўся ў Першую лігу, падоўжыў пагадненьне з клюбам[5]. У пачатку 2024 году трэнаваўся з «Энэргетыкам»-БДУ, не зважаючы на выбыцьцё ў Першую лігу, а ў лютым далучыўся да «Слуцка»[6].

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць