Андрэй Альшанік

беларускі футбаліст

Андрэ́й Альша́нік (нар. 3 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Макслайну».

Андрэй Альшанік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 1999(1999-05-03)[1] (25 гадоў)
Рост 175 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 БАТЭ 0 (0)
2018—2020 Энэргетык-БДУ 17 (0)
2019 Нафтан 12 (4)
2020 Крумкачы 24 (5)
2021—2022 Славія Мазыр 44 (2)
2023 Макслайн 21 (6)
2024 Слуцак 10 (0)
2024 Макслайн 19 (1)
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2019 Беларусь (да 21) 1 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай футбольнай школы «Трактар». З 2015 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клюб таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. 7 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўпецкага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[3]. У складзе сталічнай каманды пачаў выходзіць у пачатковым складзе і дапамог ёй выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Энэргетык-БДУ»[5]. 11 жніўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў зьявіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Рыхтаваўся поруч з камандай да новага cэзону, аднак у сакавіку пакінуў яе[7], гэтак і не згуляўшы ў афіцыйных матчах. Неўзабаве выправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 году стаў гульцом сталічнага клюбу[8], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену.

У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[9] і стаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй», зь якой у лютым склаў пагадненьне[10]. У cэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[11]. У cэзоне 2022 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з «Славіяй» на наступны cэзон[12], аднак ня быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 году і не зьяўляўся на полі. У траўні 2023 году паводле вынікаў паседжаньня Камітэту па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента[13]. У чэрвені 2023 году далучыўся да віцебскага «Макслайну»[14]. У студзені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[15], аднак ужо ўлетку зышоў з клюбу ды вярнуўся ў першалігавы «Макслайн»[16].

Міжнародная

рэдагаваць

У студзені 2016 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку разьвіцьця ў Менску. У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 13 0
  1. ^ а б в Andrey Alshanik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcslavia.by/ru/player/alshanik-0
  3. ^ Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ» (рас.)
  4. ^ Гулецкий покинул "Энергетик-БГУ", Альшаник отдан в аренду (рас.)
  5. ^ "Энергетик-БГУ" вернул Альшаника из аренды в "Нафтан" (рас.)
  6. ^ "Энергетик-БГУ" отдал Альшаника в аренду "Смолевичам" (рас.)
  7. ^ Трансферы. Хващинский в “Минске” (рас.) Архіўная копія ад 2021-09-30 г.
  8. ^ Андрей Альшаник стал игроком "Крумкачоў" (рас.) Афіцыйны сайт «Крумкачоў»
  9. ^ "Энергетик-БГУ" расторг контракты с Гавриловым и Альшаником (рас.)
  10. ^ "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (рас.)
  11. ^ Альшаник продлил контракт со "Славией" (рас.)
  12. ^ Альшаник и Кобец подписали новые контракты со "Славией" (рас.)
  13. ^ АБФФ обязал "Славию" выплатить компенсацию Альшанику, "Шахтер" - Плотникову и оштрафовал "горняков" за Колобарича и Ивановича (рас.)
  14. ^ Альшаник стал игроком "Макслайна" (рас.)
  15. ^ Воспитанник БАТЭ пополнил "Слуцк" (рас.)
  16. ^ Защитник сменил "Слуцк" на "Макслайн" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць