Арцём Бруй

беларускі футбаліст

Арцём Аляксандравіч Бруй (нар. 9 чэрвеня 2003) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайну».

Арцём Бруй
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 2003(2003-06-09)[1] (21 год)
Рост 187 см
Вага 84 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Макслайн
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2022 Менск 2 (0)
2022 Ворша 6 (0)
2022 Макслайн 14 (1)
2023 Менск 0 (0)
2023 Нафтан 20 (0)
2024—4 Макслайн 23 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец сталічнага клюбу «Менск». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, з 2019 году пачаў гуляць за дубль. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1). Увосень 2021 году за наўмысны штуршок гульца суперніка, празь які той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў[3].

У пачатку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Воршы»[4], а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клюбу атрымаць права на ўдзел у Найвышэйшай лізе, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны. Пачынаючы з студзеня 2023 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[5]. У лютым 2024 году вярнуўся да шыхтаў «Макслайну»[6].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць