Асінаўка (басэйн Дняпра)
рака ў Беларусі
Асі́наўка, Я́шна-Асі́наўка — рака ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асінаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рогі |
Вусьце | Пціч |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 11 км |
Плошча басэйну | 126 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Пачынаецца за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рогі, цячэ заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 2 км ад вёскі Вецярэвічы 2. Мае каналізаванае рэчышча ў высокай (2,2 км) і сярэдняй (2,5 км) плыні[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 41
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 41