Асачанка

рака ў Беларусі

Асача́нка, у верхім цячэньні мае назву Бабёнка — рака ва Ўзьдзенскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Асачанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Русакова
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 135 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля вёскі Падгацьце Пухавіцкага раёну; у высокай плыні завецца Бабёнка. Мае каналізаванае рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні на працягу 14 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 40

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 40