Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны

другі дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе

Чэмпіянат футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Championship) — другая па значнасьці футбольная ліга Ангельшчыны пасьля Прэм’ер-Лігі. Яна была створаная ў 2004 годзе замест Першага дывізіёну. У розыгрышы лігі бяруць удзел 24 клюбы. Паводле вынікаў кожнага сэзону дзьве лепшыя каманды з выніковай табліцы прасоўваюцца ў Прэм’ер-Лігу, Клюбы, якія сканчваюць сэзон з 3-а па 6-е месца выходзяць у турнір плэй-оф, пераможца якога таксама прасоўваецца ў найвышэйшы дывізіён. Тры клюбы, які занялі апошнія радкі перасоўваюцца ў Першую лігу. Каб захваць 24 клюбы, тры лепшыя клюбы зь Першай лігі і тры найгоршых клюбы з Прэм’ер-Лігі далучаюцца да Футбольнае лігі.

Чэмпіянат футбольнай лігі
Краіна Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1892
Колькасьць камандаў 24
Прасоўваньне ў Прэм’ер-Ліга
Вылет у Першая футбольная ліга
Узроўні ў пірамідзе Узровень 2
Хатнія кубкі Кубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі
Дзейны чэмпіён Норыдж Сіці (2018—2019)
Сэзон 2019—2020 гадоў

Чэмпіянат футбольнай лігі зьяўляецца найбагацейшым футбольным дывізіёнам, які не зьяўляецца найвышэйшым у сваёй краіне, і восьмым самы заможным дывізіёнам Эўропы паводле сваіх прыбыткаў[1]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў дывізіёну ў сэзоне 2018—1919 гадоў склала 20181 чалавек[2], такім чынам гэтая ліга зьяўляецца самай наведвальнай сярод усіх футбольных ліг, які не зьяўляюцца найвышэйшымі ў сваіх краінах.

«Барнсьлі» зьяўляецца першым клюбам лігі, які атрымаў 1000 перамог. Гэтая гістарычная падзея адбылася 3 студзеня 2011 году, калі «Барнсьлі» ў хатнім матчы атрымаў перамогу над «Ковэнтры Сіці» зь лікам 2:1. «Барнсьлі», акрамя таго, зьяўляецца першым клюбам, які згуляў 3000 гульняў у дывізіёне[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць