Шэфілд Юнайтэд

ангельскі футбольны клюб

«Шэ́філд Юна́йтэд» (па-ангельску: Sheffield United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Шэфілду, Паўднёвы Ёркшыр. Заснаваны ў 1889 годзе як адгалінаваньне Шэфілдзкага клюбу па крыкеце. Чэмпіён Ангельшчыны (1898), чатырохразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1899, 1902, 1915, 1925). Свае хатнія матчы клюб праводзіць з моманту свайго заснаваньня на стадыёне «Брэмал-Лэйн», які мае ўмяшчальнасьць 32702 чалавек. Большую частку сваёй гісторыі клюб гуляе ў чырвона-белых паласатых кашулях з чорнымі шортамі. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Шэфілд Ўэнздэй», супрацьстаяньне зь якім мае назоў Дэрбі сталёвага гораду.

Шэфілд Юнайтэд
Sheffield United FC.svg
Поўная назва па-ангельску: Sheffield United Football Club
Заснаваны 22 сакавіка 1889
Горад Шэфілд, Ангельшчына
Стадыён Брэмал-Лэйн
Умяшчальнасьць: 32 702
Прэзыдэнт Мусаад бін Халід аль-Сауд[d]
Кіраўнік Абдула бін Мусаэд бін Абдулазіз аль-Сауд[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2021—2022 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
sufc.co.uk(анг.)

З моманту свайго стварэньня клюб прайшоў праз чатыры ўзроўня футбольных лігаў Ангельшчыны. Таксама, «Шэфілд Юнайтэд» ёсьць адным з клюбаў, які атрымлімаў перамогу ўва ўсіх чатырох вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны. Клюб быў адным з заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 1992—1993 гадоў, а таксама менавіта «Шэфілд Юнайтэд» забіў першы гол навастворанага турніру. Гулец клюбу Браян Дын стаў аўтарам першага голу Прэм’ер-Лігі ў хатнім пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 2:1.

У 2013 годзе частку правоў на клюб набылі прадстаўнікі саудаўскай каралеўскай сям’і.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць