Іпсўіч Таўн
«Іпсўіч Таўн» (па-анґельску: Ipswich Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Іпсўічу. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, але не зьяўляўся прафэсійным да 1936 году, але ў далейшым далучыўся да футбольнай лігі. Уладальнік Кубка Ангельшчыны (1978). Уладальнік Кубка УЭФА (1981). Свае хатнія матчы «Іпсўіч Таўн» праводзціь на стадыёне Портмэн-Роўд. Клюб ёсьць адзіным цалкам прафэсійным футбольным клюбам у Сафалку. Супрацьстаяньне з клюбам з Норфалку «Норыдж Сіці» мае назву ўсходнеангельскае дэрбі, якое мае месца з 1902 году[1]. Традыцыйнымі хатнімі колерамі клюба зьяўляюцца сінія кашулі зь белымі шортамі і сінімі шкарпэткамі.
Іпсўіч Таўн | |
![]() | |
Поўная назва | па-анґельску: Ipswich Town Football Club |
---|---|
Заснаваны | 1878 |
Горад | Іпсўіч, Ангельшчына |
Стадыён |
Портмэн-Роўд Умяшчальнасьць: 30 311 |
Прэзыдэнт | Маркус Эванз[d] |
Кіраўнік | Маркус Эванз[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Футбольная ліга |
· 2022—2023 | Першая ліга, 2 месца (падвышэньне) |
![]() itfc.co.uk(анг.) |
Клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны ў сваім першым жа сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне ў 1961—1962 гадох, і двойчы займаў другі радок у сэзонах 1980—1981 і 1981—1982 гадоў. «Іпсўіч Таўн» браў удзел ува ўсіх эўрапейкіх спаборніцтвах і ніколі не трываў у іх паразу ў гульнях на хатняй пляцоўцы, адолеўшы сярод іншых мадрыдзкі «Рэал», «Мілян», «Інтэр», «Ляцыё» і «Барсэлёну»[2].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ «East Anglian Derby». Ipswich Town F.C.
- ^ «Bent relives Ipswich glory days to give Royle perfect start». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Афіцыйны сайт(анг.).
- Афіцыйны сайт заўзятараў(анг.).
- Іпсўіч Таўн. Sky Sports(анг.).