Яўтушкавічы
Яўтушкавічы (з 1926 году — Прасьве́т[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Іпы. Уваходзяць у склад Давыдаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 125 чалавек. Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Шацілавічаў, за 5 км ад чыгуначнай плятформы Узнаж (лінія Жлобін — Каленкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Шацілавічамі.
Яўтушкавічы лац. Jaŭtuškavičy | |
У вёсцы | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Шацілавіцкі |
Сельсавет: | Давыдаўскі |
Насельніцтва: | 125 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2342 |
Паштовы індэкс: | 246284 |
СААТА: | 3250808051 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′35″ пн. ш. 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д.Каардынаты: 52°31′35″ пн. ш. 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д. |
± Яўтушкавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Яўтушкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Яўтушкавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1737 яны ўваходзілі ў склад маёнтку Ліпава ў валоданьні Горватаў.
У 1753 годзе ў Яўтушкавічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданьні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 год — 17 двароў. Дзеяла расейская царкоўна-прыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Яўтушкавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яўтушкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 году бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасьвет.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 263 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 125 чал.[3]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Яўтушкавічах працуе дом культуры.
Забудова
рэдагавацьПлян Яўтушкавічаў складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Царква Раства Багародзіцы (1753; Сьвяты Пасад)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.