Полымя (літаратурнае аб’яднаньне)
«По́лымя» — беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне, якое існавала ад сьнежня 1926 году да 27 траўня 1932-га.
«Полымя» | |
Чальцы літаратурнага аб’яднаньня «Полымя», 1928 г. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі; Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло | |
Папярэднік | «Маладняк» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1 сьнежня 1927 (97 гадоў таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 27 траўня 1932 |
Тып | Літаратурнае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Развіцьцё беларускай мастацкай літаратуры |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларуская ССР |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Кіроўны орган | Сход |
Зьвязаныя кампаніі | Часопіс «Полымя» |
Ініцыятары стварэньня й сябры аб’яднаньня: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхайла Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, Міхаіл Піятуховіч, Алесь Сянкевіч, а таксама нядаўнія сябры аб’яднаньня «Маладняк» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Васіль Сташэўскі.
Чальцы праўленьня: Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот; кандыдаты: Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі. 16 студзеня 1928 году зацьверджаны статут аб'яднаньня[1].
Асноўнымі задачамі былі разьвіцьцё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненьне творчае працы сваіх сяброў, афармленьне й замацаваньне ў беларускай літаратуры пралетарскае ідэалёгіі з удасканаленьнем нацыянальнае формы. Значная ўвага аддавалася разьвіцьцю крытыкі, павышэньню прафэсійнага ўзроўню й агульнаадукацыйных ведаў сяброў аб’яднаньня, беражліваму стаўленьню да культурнае спадчыны. Наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з працоўнымі, ладзіла паездкі пісьменьніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны й творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаньнямі савецкай Беларусі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Аднак гэта не заўсёды атрымлівалася, праз неаднароднасьць складу аб’яднаньня й розныя погляды ейных сяброў. Часта крытыка аб’яднаньня была непасьлядоўнай і неаб’ектыўнай у ацэнцы зьяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статут аб'яднаньня беларускіх пісьменьнікаў «Полымя». // Полымя : часопіс. — 1928. — № 1. — С. 221—225.
Літаратура
рэдагаваць- Уладзімер Конан. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / навуковы рэдактар К. К. Атраховіч. — Менск: Навука і тэхніка, 1968. — 187 с. — 1300 ас.
- Міхась Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20―30-я гады / рэдактар А. М. Адамовіч. — Менск: Навука і тэхніка, 1975. — 374 с. — 1200 ас.
- Навум Перкін. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20―30 гг. : праблемы сацыялістычнага рэалізму / рэдактар В. В. Барысенка. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 394 с. — 5000 ас.
- Юльян Пшыркоў. Беларуская савецкая проза (20-я ― пачатак 30-х гадоў) / рэдактар М. Ц. Лынькоў. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 340 с. — 5000 ас.
- Кузьма Хромчанка. «Полымя». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 481. — С. 481.
- Кузьма Хромчанка. «Полымя». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 544. — С. 544, 545.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4: Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9500 ас. С. 344.