Васіль Барысенка
Васіль Васілевіч Барысенка (25 красавіка 1904, Барысаў, Менская губэрня — 26 ліпеня 1984, Менск) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог. Акадэмік АН БССР (1969; чалец-карэспандэнт з 1957), доктар філялягічных навук, прафэсар.
Васіль Барысенка | |
Дата нараджэньня | 25 красавіка 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 ліпеня 1984 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства і беларусазнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў СССР і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 25 красавіка 1904 году ў Барысаве Менскай губэрні ў сям’і чыгуначніка.
Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі пэдагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.
У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Вучыўся ў асьпірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).
У 1931—1941 і ў 1946—1966 гадох працаваў у Менскім пэдагагічным інстытуце. З 1932 году працаваў дэканам літаратурнага факультэту Менскага пэдагагічнага інстытуту. Адначасова — старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытуту літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1937 году.
Падчас нямецка-савецкай вайны служыў у дзеючай арміі ў якасьці карэспандэнта армейскай газэты.
У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 году — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.
Памёр 26 ліпеня 1984 году ў Менску.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьВывучаў пытаньні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталёгіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык. Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданьняў збору твораў клясыкаў беларускае літаратуры — Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дунін-Марцінкевіча, М. Багдановіча, К. Чорнага. Аўтар працаў па даследаваньні творчасьці П. Труса, Т. Шаўчэнкі.
Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 году.
Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасьці Янкі Купалы» (абедзьве — 1939), «Тарас Шаўчэнка і Янка Купала» (1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.
Бібліяграфія
рэдагавацьАўтар больш за 100 навуковых і навукова-м'тадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій[1]:
- Барысенка, В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізма ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / В. В. Барысенка. — Менск, Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1957. — 365 с.
- Барысенка, В. В. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. / В. В. Барысенка, В. У. Івашын. — Менск, Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — 36 с.
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. Івашын) для 8 клясы «Беларуская літаратура» (1959), хрэстаматыі для 10 клясы «Родная літаратура» (1961).
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн Айчыннай вайны II ступені (1944),
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1949),
- два ордэны Чырвонай Зоркі (1944, 1945),
- мэдаль «У азнаменаваньне 100-годьдзя з дня нараджэньня Уладзімера Ільіча Леніна»,
- тры ганаровыя граматы Прэзідыўма Вярхоўнага Савету Беларускай ССР,
- Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974),
- Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1980).