Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Беразьвечча)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Глыбокае
Каардынаты 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528Каардынаты: 55°09′53.33″ пн. ш. 27°40′21.1″ у. д. / 55.1648139° пн. ш. 27.672528° у. д. / 55.1648139; 27.672528
Архітэктурны стыль віленскае барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Заснавальнік Язэп Корсак
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1970
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца ў прадмесьці Беразьвеччы (гістарычным мястэчку), паміж азёрамі Падлазным і Вялікім. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Беразьвецкі базылянскі манастыр быў адным з найлепшых узораў[1], шэдэўрам[2] віленскага барока. Комплекс складаўся з царквы, цёплай капліцы, манастырскага корпуса, школы, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам з брамамі. У 1939 годзе савецкія ўлады разьмясьцілі ў манастыры турму НКУС[a], а ў 1949—1958 гадох[3][4] зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1643 годзе ў мястэчку Беразьвеччы з фундацыі ваяводы і старосты амсьціслаўскага Язэпа Корсака збудавалі драўляны манастыр базылянаў[5]. Пры манастыры дзеяла школа, у якой выкладаліся прыродазнаўчыя навукі і замежныя мовы.

У 1756—1763 гадох паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца на месцы драўляных збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус. У 1766—1776 гадох да царквы прыбудавалі цёплую капліцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Плякат з выявай царквы, 1921 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Беразьвечча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць як уніяцкі. Па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і ў 1847 годзе перадалі іх мужчынскаму манастыру Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), які існаваў да 1874 году.

З 1901 году тут разьмясьціўся жаночы манастыр. У гэты час загінулі каштоўныя дакумэнты і бібліятэка.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Малюнак Я. Драздовіча, 1926 г.

Па заняцьці Глыбокага польскімі войскамі ў 1919 годзе царкву перадалі рыма-каталікам, а ў манастырскім будынку разьмясьціўся Корпус Аховы Памежжа. У 1930-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка архітэктуры, а таксама яго абмеры і фотафіксацыя. Актыўны ўдзел у гэтым бралі Ф. Рушчыц, Я. Булгак, Ю. Клос, А. Ромер і іншыя.

Па далучэньні Глыбокага да БССР з канца 1939 году да ліпеня 1941 году ў манастырскім мурах разьмяшчаўся сталінскі лягер НКВД, а па Другой сусьветнай вайне — турма строгага рэжыму, цяпер — папраўчая калёнія №13[6]. 11 красавіка 1949 году савецкія ўлады пастанавілі зруйнаваць царкву, што паступова зьдзейсьнілі за наступныя 10 гадоў.

Архітэктура

рэдагаваць

Царква — 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 2-вежавым галоўным фасадам. Будынак меў нетрадыцыйную арыентацыю на поўнач, што дазваляла з дапамогай сонечнага асьвятленьня падкрэсьліць хвалістую плястычнасьць галоўнага фасаду. Шырокі цэнтральны нэф з паўкруглым алтарным завяршэньнем пасярэдзіне перасякаўся роўным зь ім вышынёй трансэптам з закругленымі тарцамі. Плян царквы ў верхнім сечыве адпавядаў форме роўнаканцовага грэцкага крыжа, што было данінай усходнехрысьціянскай традыцыі. 2-схільны дах на закругленых тарцах завяршаўся пукатымі франтонамі з плястычным 3-пялёсткавым абрысам. Галоўны паўднёвы фасад меў выгляд хвалістай, струменістай, шматплянавай тэатральнай кулісы, што закрывала ад гледача агульную тэктоніку сьвятыні. Канструкцыйна структура фасаду адпавядала нартэксу, роўнаму шырынёй чацьверыкам вежаў, сымэтрычна разьмешчаных з бакоў. Калёны і пілястры разгортваліся восямі пад кутом 45 градусаў да роўніцы фасаду, што надавала яму ілюзорную прасторавую пуката-ўвагнутую будову. 3-ярусныя вежы мелі тэлескапічную структуру, асаблівую стройнасьць і ўзьнёсласьць. На царкоўнай вежы быў вялікі гадзіньнік, які званіў праз кожныя 15 хвілін і праз гадзіну. Надзвычайная ўвага надавался вытанчанаму малюнку франтонаў, завяршэньням вежаў, валют, капітэляў.

У інтэр’еры маленькія бакавыя нэфы кампазыцыйна падпарадкоўваліся кароткаму, але шырокаму цэнтральнаму нэфу, які завяршаўся мураванай алтарнай перагародкай. Перагародка складалася з двух ярусаў дынамічна згрупаваных калён, злучаных падзеленым антаблемэнтам. Існавалі сем стукавых алтароў, фрэскі.

Манастыр

рэдагаваць

Манастырскі корпус — 2-павярховы будынак, злучаны з двума царкоўнымі будынкамі.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ цяпер тут месьціцца папраўчая калёнія № 13
  1. ^ Пазднякоў В. Беразвецкі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 312.
  2. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
  3. ^ Решение Полоцкого областного Совета депутатов №251 от 11 апреля 1949 года.
  4. ^ Дзяржаўны Архіў Глыбокага, Ф. 129. Воп. 1. С. 77. Л. 142.
  5. ^ Гліннік В. Беразвецкі кляштар базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 80.
  6. ^ Департамент исполнения наказаний МВД Беларуси

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000363