Казімер Міхал Пац
Казімер Міхал Пац (каля 1655—1719) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1683—1710), маршалак дворны літоўскі (1708—1709).
![]() Казімер Міхал Пац | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1655 |
Памёр | 1719[1] |
Род | Пацы |
Бацькі | Геранім Дамінік Пац Ганна з Войнаў[d] |
Трымаў Шырвінцкае і Майшагольскае староствы.
Біяграфія рэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.
З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка дворнага.
Не ажаніўся, нашчадкаў не пакінуў[2].
Партрэт К. М. Паца — пагруднае адлюстраваньне рыцара ў дасьпехах з мальтыйскім крыжам — у наш час захоўваецца ў Смаленску[3].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 274.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
- ^ Аляксей Хадыка. Вяртанне страчанай спадчыны // «Новы час» № 26 (154), 17 ліпеня 2009.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0