Газдава (герб)
Газда́ва (па-польску: Gozdawa) — прыватны шляхецкі герб.
АпісаньнеРэдагаваць
У чырвоным полі павернутыя карэньнямі адна да адной дзьве срэбныя ліліі, злучаны залатым пярсьцёнкам, разьмешчаны ў вэртыкальным палажэньні. Клейнод: над прылбіцай з каронай паўлінавыя пёры, на якіх паўтараецца выява ліліі.
ГісторыяРэдагаваць
Як сьцьвярджае Каспер Нясецкі, гэты герб мае ўласна польскае паходжаньне.
Герб вядомы з пачатка XIV стагодзьдзя.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4