Ягелонскі ўнівэрсытэт
Ягело́нскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Jagielloński, часта скарачаецца як па-польску: UJ), таксама Яга́йлаўскі ўнівэрсытэ́т — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Эўропе.
Ягелонскі ўнівэрсытэт | |
Uniwersytet Jagielloński | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Jagellonica Cracoviensis | |
Дэвіз | Plus ratio quam vis |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Хай прычына перавышае сілу |
Заснаваны | 12 траўня 1364 |
Рэктар | ганаровы прафэсар Wojciech Nowak |
Факультэтаў | 15 |
Колькасьць пэрсаналу | |
Колькасьць студэнтаў | 44 214 |
Колькасьць асьпірантаў | 2109 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д.Каардынаты: 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. |
Горад | Кракаў |
Краіна | Польшча |
Былыя назвы | Studium Generale, Akademia Krakowska, Szkoła Główna Koronna, Szkoła Główna Krakowska, Uniwersytet Krakowski |
Знаходзіцца ў складзе | ЭАУ, Куімбрская група, Europaeum NAFSA,Утрэхцкая сетка, EAIE |
Вэб-сайт | uj.edu.pl |
Ягелонскі ўнівэрсытэт |
Ягелонскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазьней абноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.
Першапачаткова ўнівэрсытэт называўся Studium Generale, пасьля — Кракаўскай акадэміяй (па-польску: Akademia Krakowska), пазьней — Галоўнай кароннай школай (па-польску: Szkoła Główna Koronna). У XIX стагодзьдзі ўнівэрсытэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэсьлівае сувязь з родам Ягелонаў.
Ад 2005 да 2012 году рэктарам Ягелонскага ўнівэрсытэту быў фізык Караль Мусёл(pl).
Колькасьць студэнтаў
рэдагавацьАгульная колькасьць студэнтаў складае каля 45 тысячаў, зь іх каля 1500 — замежнікі.
Факультэты
рэдагаваць- Факультэт юрыспрудэнцыі і адміністрацыі (Wydział Prawa i Administracji)
- Лекарскі факультэт (Wydział Lekarski)
- Фармацэўтычны факультэт (Wydział Farmaceutyczny)
- Факультэт аховы здароўя (Wydział Ochrony Zdrowia)
- Філязофскі факультэт (Wydział Filozoficzny)
- Факультэт фізыкі, астраноміі і прыкладной матэматыкі (Wydział Fizyki, Astronomii i Informatyki Stosowanej)
- Гістарычны факультэт (Wydział Historyczny)
- Філялягічны факультэт (Wydział Filologiczny)
- Факультэт паланістыкі (Wydział Polonistyki)
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki)
- Факультэт хіміі (Wydział Chemii)
- Факультэт біялёгіі і навук пра Зямлю (Wydział Biologii i Nauk o Ziemi)
- Факультэт кіраваньня і сацыяльнай камунікацыі (Wydział Zarządzania i Komunikacji Społecznej)
- Факультэт міжнародных і палітычных дасьледваньняў (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politycznych)
- Факультэт біяхіміі, біяфізыкі і біятэхналёгіі (Wydział Biochemii, Biofizyki i Biotechnologii)
Кошт навучаньня
рэдагавацьКошт навучаньня складае прыблізна €4000 на год.
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Францішак Скарына — беларускі першадрукар і асьветнік
- Ян Сабескі — кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- Караль Вайтыла — Папа Рымскі Ян Павал II
- Мікалай Капэрнік — астраном, матэматык і эканаміст, аўтар геліацэнтрычнай сыстэмы сьвету
- Норман Дэвіс — брытанскі гісторык
- Ян Длугаш — першы польскі гісторык
- Юзэф Цыранкевіч — пальтык, прэм’ер-міністар Польскай Народнай рэспублікі
- Ян Каханоўскі — польскі пісьменьнік і паэт часоў эпохі Адраджэньня
- Цыпрыян Базылік — перакладчык, кампазытар і польскі паэт.
- Станіслаў Лем — пісьменьнік-фантаст
- Віслава Шымборска — паэтка; ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Кшыштаф Занусі — рэжысэр
- Бэнэдыкт Гэрбэст — польскі багаслоў
- Тамаш Яўлевіч — паэт, рэктар Кіеўскай брацкай школы