Олайнфарм

фармацэўтычны завод Латвіі, заснаваны ў кастрычніку 1972 году ў якасьці «Олайненскага хіміка-фармацэўтычнага заводу»

Каардынаты: 56°47′22″ пн. ш. 23°55′5″ у. д. / 56.78944° пн. ш. 23.91806° у. д. / 56.78944; 23.91806

«О́лайнфарм» — фармацэўтычны завод Латвіі, заснаваны ў кастрычніку 1972 году ў якасьці «Олайненскага хіміка-фармацэўтычнага заводу».

«Олайнфарм»
лат. Olainfarm
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы РФБ: OLF1R
Заснаваная 10 кастрычніка 1972 (51 год таму)
Заснавальнікі Савет міністраў Латвійскай ССР
Уласьнікі «Олмафарм» (43%), «Швэдбанк» (17%), «Кліэрстрым» (9%), «Олфім» (8%)
Краіна Латвія
Разьмяшчэньне Олайнэ
Адрас Заводзкая вул., д. 5[1]
Ключавыя фігуры Ерун Вейцес[2], Гундарс Берзіньш[3]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя лекі, лекавыя рэчывы і паўфабрыкаты, харчовыя дадаткі
Абарачэньне 122,157 млн эўра (2020 год)
Апэрацыйны прыбытак 15,788 млн эўра (2020 год)
Чысты прыбытак 9,478 млн эўра (2020 год)[4]
Лік супрацоўнікаў 1217 (2021 год)
Даччыныя кампаніі «Біятэст» (Беларусь)
Аўдытар «Прайсўтэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына)

На 2021 год выпускаў звыш 60 лекавых формаў, 25 лекавых рэчываў і звыш 20 хімічных паўфабрыкатаў. Пераважна вырабляў лекі для нэрвовай сыстэмы, сэрца і крывяносных ссудзінаў, а таксама супраць алергіі, бактэрыяў і вірусаў. Найбольш выраблялі адамантан, хінуклідын і нітрафуранавыя лекі. З 2011 году пастаўляе лекі супраць сухотаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (Швайцарыя). «Олайнфарму» належалі: завод лекаў «Сільванол» (Рыга), гандлёвая сетка «Латвійская аптэка» (Олайнэ), завод лекавых вырабаў «Тонус Эласт» (Грынвалты, Ніцкі край), беларускі завод харчовых дадаткаў «Біятэст» у Горадні, клінікі «Дыямэд» (Рыга) і «Олайнмэд», а таксама завод касмэтыкі «Ківі» (Олайнэ)[5].

Дачынныя прадпрыемствы працавалі ў 3-х краінах Азіі — Азэрбайджане, Кыргыстане і Турэччыне, а таксама ў 7 краінах Эўропы — Беларусі, Латвіі, Летуве, Расеі, Чэхіі і Эстоніі. Прадстаўніцтвы дзейнічалі ў 6 краінах Азіі — Армэніі, Грузіі, Казахстане, Манголіі, Таджыкістане і Ўзбэкістане, а таксама ў 5 краінах Эўропы — Альбаніі, Беларусі, Расеі, Сэрбіі (край Косава і Мятохія) і Ўкраіне. Асобныя прадстаўнікі існавалі ў 2 краінах Азіі — Індыі і Туркмэністане, а таксама ў ЗША і 2 краінах Эўропы — Малдове і Швэцыі. У 2018 годзе абарачэньне склала 124,3 млн эўра, а чысты прыбытак — 10,7 млн эўра. Каля 25 % вырабаў прадалі ў Латвіі. Сярод больш як 60 краінаў найбольшымі замежнымі рынкамі збыту былі Расея, Украіна, Беларусь, Нідэрлянды, Казахстан, Узбэкістан і Нямеччына. На пляцоўцы прадпрыемства памерам 48 гектараў працавала звыш 1000 чалавек[5].

Вырабы рэдагаваць

На 2021 год «Олайнфарм» вырабляў:

Мінуўшчына рэдагаваць

4 сьнежня 1965 году Савет міністраў Латвійскай ССР ухваліў Пастанову аб будаўніцтве хіміка-фармацэўтычнага заводу ў Олайнэ, якое пачалі ў 1968 годзе. 10 кастрычніка 1972 году «Олайненскі хіміка-фармацэўтычны завод» ажыцьцявіў 1-ы сынтэз фурагіна. У 1976 годзе завод стаў вядучым у аб'яднаньні «Латвбіяфарм», у складзе якога стаў пастаўляць у іншыя рэспублікі Савецкага Саюзу лекавыя рэчывы і паўфабрыкаты. У 1980 годзе сынтэзавалі 15 лекаў, на аснове якіх пачалі выпускаць гатовыя лекавыя формы. У 1991 годзе завод засяродзіўся на вытворчасьці адамантану і хінуклідынону для пастаўкі ў Заходнюю Эўропу. У 1997 годзе завод прыватызавалі і пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Олайнфарм», паямі якога сталі гандляваць у 2-м сьпісе Рыскай фондавай біржы. У 2001 годзе прадпрыемства атрымала пасьведчаньні якасьці ў выніку аўдыту з боку замежных вытворцаў «Сілаг» (Швайцарыя), «Джонсан і Джонсан» (ЗША) і «Санофі» (Францыя). У 2002 году атрымалі пасьведчаньне ад Управы харчаваньня і лекаў ЗША. 30 чэрвеня 2004 году завод атрымаў пасьведчаньне адпаведнасьці Добрай практыцы вытворчасьці Эўразьвязу паводле вынікаў перабудовы вытворчасьці. У 2005 годзе асноўны капітал прадпрыемства павялічылі на 3 млн латаў да 13,25 млн латаў. У 2006-м у Польшчы зарэгістравалі 1-ы лек, якім стаў супрацьвірусны «Рэмантадзін». У 2007 годзе атрымалі заказ на вытворчасьць лекаў на суму 1,166 млн эўра для швайцарскага прадпрыемства «Наварціс» (Базэль) для пастаўкі ў Ангельшчыну[22].

У 2009 годзе паі прадпрыемства на Рыскай біржы вырасьлі на 160 %, што склала найбольшы паказьнік сярод усіх прадпрыемстваў. У 2010 годзе ў Сэрбіі адчынілі прадстаўніцтва і зарэгістравалі супрацьвірусны лек «Рэмавір». Таксама адчынілі прадстаўніцтва ў Таджыкістане. У 2011 год «Олайнфарм» пачаў пастаўляць натравую соль «Паск» супраць сухотаў на заказ Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (Швайцарыя), што зрабіла прадпрыемства першым пастаўніком лекаў для СААЗ. Таксама ў 2011 годзе набылі ТАА «Аптэкі Ілмас» і ТАА «Юко 99», якім належалі 18 аптэк у Рызе і прадмесьцях, а таксама ў Курляндыі і Лівоніі. За 2011 год абарачэньне дасягнула 36,7 млн латаў (52,2 млн эўра) пры 6,9 млн латаў (9,8 млн эўра) прыбытку. У выніку Сход акцыянэраў упершыню вырашыў выплаціць дывідэнды ў памеры 10 % ад прыбытку. У 2012 годзе пашырылі Цэнтар храматаграфіі. У 2013 годзе вартасьць паёў «Олайнфарма» вырасла на 58 % у сувязі з набыцьцём кантрольнага пакету паёў рыскага заводу «Сільванол», які быў 3-м найбольшым вытворцам лекаў у Латвіі. У выніку прадпрыемства стала 15-м найбольшым на Рыскай біржы за кошт найбольш імклівага росту вартасьці. 13 студзеня 2015 году адчынілі новую вытворчасьць нітрафуранавых лекаў коштам 9,6 латаў з уласнай лябараторыяй. 21 студзеня 2016 году заключылі дамову аб набыцьці ТАА «Касмэтыка Ківі» (Олайнэ). 12 траўня 2016 году «Олайнфарм» набыў завод лекавых вырабаў «Тонус Эласт» (Грынвалты, Ніцкі край). 13 ліпеня 2017 году заклалі дачыннае АТ «Олайнфарм Лонго» для вытворчасьці харчаваньня. 21 ліпеня 2017 году «Олайнфарм» стаў адзіным уласьнікам лякарні «Олайнскі цэнтар здароўя». У 2018 годзе абарачэньне дасягнула 124 млн эўра. За папярэдні 12 гадоў рынкавая вартасьць прадпрыемства на Рыскай біржы вырасла 19-кратна на 78 млн эўра[22]. На канец 2020 году сярод 1217 супрацоўнікаў 1050 налічвалася ў Латвіі. Са 167 супрацоўнікаў за мяжой 99 прыпадала на беларускі завод «Біятэст» у Горадні[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантакты (лат.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  2. ^ Управа (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  3. ^ Рада (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  4. ^ а б Яніс Дуброўскіс. Справаздача за 2020 год (лат.) // «Насдак», 30 красавіка 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  5. ^ а б Аб прадпрыемстве (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  6. ^ Амэпразол (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  7. ^ Фурасол (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  8. ^ Фенкарол (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  9. ^ Аскафен (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  10. ^ Цытрамон (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  11. ^ Фурамаг (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  12. ^ Мельдоніюм (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  13. ^ Рэмантадзін (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  14. ^ Этацызін (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  15. ^ Нэўрамідзін (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  16. ^ Ноафен (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  17. ^ Адаптол (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  18. ^ Ітранол (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  19. ^ Харчовыя дадаткі (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  20. ^ Актыўныя лекавыя рэчывы (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  21. ^ Хімічныя вырабы (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  22. ^ а б Гісторыя (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • У сьвеце (рас.) // АТ «Олайнфарм», 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.
  • Кантакты (рас.) // ТАА «Біятэст» (Горадня), 2021 г. Праверана 20 траўня 2021 г.