Паралюш

страчваньне магчымасьці рухаць цягліцай ці некалькімі

Паралю́ш ці паляру́ш[1] — страта рухальнай функцыі адной альбо некалькіх цягліцаў. Паралюш можа суправаджацца стратай пачуцьцяў у адзначаным асяродку калі маюць месца пашкоджаньні нэрваў поруч з рухальнымі здольнасьцямі. Найчасьцей паралюш выкліканы пашкоджаньнем нэрвовай сыстэмы, асабліва сьпіннога мозгу. Іншымі асноўнымі чыньнікамі такой страты ёсьць інсульт, траўма нэрваў, поліяміеліт ды іншыя захворваньні. Акрамя таго існуе псэўдапаралюш, то бок добраахвотнае абмежаваньне альбо гальмаваньне рухаў праз боль, парушэньні каардынацыі рухаў, аргазму ці іншага чыньніка, які не абумоўлены сапраўдным цягліцавым паралюшам. У немаўляці псэўдапаралюш можа сьведчыць аб захворваньні на пранцы[2]. Да таго ж такі від паралюшу можа быць выкліканы моцнымі псыхічнымі стрэсамі і зьяўляецца агульнай прыкметай псыхічных разладаў, як то панічны неспакой.

Твар жанчыны з паралюшам правай частцы да апэрацыі і пасьля яе.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «Паляруш». Электронная энцыкляпэдыя.
  2. ^ Workowski KA, Berman SM (2006). «Sexually transmitted diseases treatment guidelines». MMWR Recomm Rep. 55 (RR–11): 1–94. PMID 16888612.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць