Бессань

немагчымасьць спаць

Бе́ссань — парушэньне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаньнем, частым на працягу ночы або раньнім абуджэньнем ці поўным зьнікненьнем глыбокага сну. Прычыны бессані: няўстойлівасьць сну зь дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэньні ўмоваў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фізычнае і псыхічнае ператамленьне, позьнія заняткі, нязвыклае месца сну і інш.), хваробы нэрвовай сыстэмы, траўмы галаўных мазгоў, зьмены біялягічных рытмаў і фізыялягічных працэсаў у арганізьме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бесань — абавязковы сымптом некаторых хвароб, напрыклад алькагалізму, цяжкіх нэўрозаў і псыхозаў. Лячэньне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі спортам, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.

Літаратура

рэдагаваць