Нюрнбэрг (футбольны клюб)
«Нюрнбэрг» (па-нямецку: 1. FC Nürnberg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Нюрнбэргу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1900 годзе. Дзевяціразоы чэмпіён Нямеччыны (1920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968), уладальнік Кубка Нямеччыны (1935, 1939, 1962, 2007). Ён быў заснаваны 4 траўня 1900 году групай з васямнаццаці юнакоў, якія сабраліся ў мясцовым пабе пад назовам «Burenhütte», каб сабраць каманду для гульні ў футбол, а ня рэгбі, бо на той час новая ангельскія гульня станавілася ўсё больш папулярнай. Сёньня клюб мае ў сваім складзе каманды па боксе, гандболе, хакеі на роліках і каньках, плаваньні, лыжах, тэнісе.
Нюрнбэрг | |||||
Поўная назва | 1. Fußball-Club Nürnberg Verein für Leibesübungen e. V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 траўня 1900 | ||||
Горад | Нюрнбэрг, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Франкенштадыён Умяшчальнасьць: 48 548 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 12 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcn.de (ням.) (анг.) fcn.de (ням.) |
Стадыён
рэдагавацьКаманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Франкенштадыён», які знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці. Раней да 1990 году стадыён быў вядомы ён «Гарадзкі стадыён». Ён зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1963 году[1] й у цяперашні час мае ўмяшчальнасьць у 48 553 гледачы пасьля апошняга пашырэньня стадыёну падчас зімовай паўзы ў сэзоне 2009—2010 гадоў[2].
Стадыён быў пабудаваны ў 1928 годзе й быў вядомы як «Штадыён дэр Гітлерюгенд» з 1933 па 1945 гады. Першапачатковая ёмістасьць была роўная 40 000 гледачам, але ў 1965 годзе ўмяшчальнайсьць была павялічана да 65 000 гледачоў, а затым на стадыёне ў 1967 годзе адбыўся фінальны матч Кубка Чэмпіёнаў 1967 году, дзе сустракаліся «Баварыя» й «Рэйнджарз». Перамогу ў матчы атрымалі нямецкія футбалісты з «Баварыі» зь лікам 1:0. У наступным арэна была адрамантавана да чэмпіянату сьвету 1974 году й яшчэ нядаўняе пашырэньне дазволіла ёй прыняць 45 000 гледачоў у чатырох матчах папярэдняга раўнда і аднаго матчу стадыі 1/16 фіналу Чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.
«Франкештадыён» з 2006 году носіць камэрцыйную назву «EasyCredit Stadium» па дамоўленасьці зь мясцовым банкам. Большасьць фанатаў выступала з прапановай перайменаваньня стадыёна ў гонар Макса Морляка, але яны павінны чакаць па крайняй меры шэсьць гадоў, каб гэта адбылося, бо паводле дамоўленасьці менавіта такі пэрыяд стадыён будзе мець камэрцыйную назву.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Клюб ганарыцца двума выгадаванымі чэмпіёнамі сьвету: нападнікам Максам Морлякам у 1954 годзе й брамнікам Андрэасам Кёпке ў 1990 годзе. У 1961 і 1993 гадох адпаведна, абодва станавіліся футбалістамі году Нямеччыны.
- У 2007 годзе клюб заваяваў кубак Нямеччыны, а ў наступным сэзоне вылецеў з Бундэсьлігі.
- Сумесна зь білефэльдзкай «Армініяй» «Нюрнбэрг» трымае рэкорд па колькасьці вылетаў з Бундэсьлігі — шэсьць разоў[3].
- Фінал 1927 году паміж «Нюрнбэргам» і бэрлінскай «Гэртай» быў першым матчам, які цалкам трансьляваўся на радыё ў Нямеччыне.
- «Нюрнбэрг» перамог у абодвух першых чэмпіянатах, якія крочылі пасьля сусьветных войнаў — у 1920 і 1948 гадох.
- Перамога ў Кубку Нямеччыны ў 2007 годзе перапыніла сэрыю з 39 гадоў бяз тытулаў і з 45 гадоў безь перамогаў у кубку краіны.
- Да гэтага часу «Нюрнбэрг» ўтрымлівае другое месца пасьля «Баварыі» па колькасьці чэмпіёнскіх тытулаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «From "Municipal Stadium" to the easyCredit Stadium». fcn.de
- ^ «Nürnbergs neue Nordkurve ist fertig»(недаступная спасылка). 19-01-2010.
- ^ «Nürnberg struggling to stay in the Bundesliga club». Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНюрнбэрг (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў