Сыгма Оламаўц

чэскі футбольны клюб

«Сы́гма» (па-чэску: Sigma) — чэскі футбольны клюб з гораду Оламаўцу. Заснаваны ў 1919 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі (2012).

Сыгма Оламаўц
Поўная назва SK Sigma Olomouc a.s.
Заснаваны 1919
Горад Оламаўц, Чэхія
Стадыён Андраў
Умяшчальнасьць: 12 566
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sigmafotbal.cz (чэс.)

Гісторыя

рэдагаваць

Футбол у Оламаўцы зьявіўся на пачатку XX стагодзьдзя. У 1923 годзе быў створаны спартовы клюб «Оламаўц», а таксама у горадзе быў заснаваны і нямецкі клюб «Ольмюц». Сёньняшні клюб «Сыгма» бярэ свой пачатак з каманды «Гэйчын» з прадмесьця Оламаўцы. Фундатарам клюбу, які паўстаў у 1919 годзе, быў шаснаццацігадовы юнак Карэл Тацічак, які пазьней стаў ягоным першым старшынём[2]. Разьвіцьцё клюбу ішло даволі пасярэдна, то бок на працягу 50 гадоў каманда гуляла ў найніжэйшых дывізіёнах, а ўсе дасягненні адразу ж мяняліся на новыя няўдачы. Пераломным стаў 1977 год, калі каманда прабілася ў першую чэскую рэгіянальную лігу. У складзе каманды гулялі такія гульцы, як то Ўласьціміл Палічка, Уласьціміл Пэтржэла, Іва Кнофлічак, Іржы Віт ды браты Фіяля. З гэтымі імёнамі і зьвязаны першыя посьпехі клюбу — у 1982 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Ўласьціміла Зэмана «Сыгма» прасунулася ў Першую лігу, але надоўга замацавацца клюб ня здолеў. Але ўжо праз год таленавіты трэнэр Карэл Брукнэр, які яшчэ толькі пачынаў свой трэнэрскі шлях, вярнуў каманду ў элітны дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць