Марк Бэрнэс
Марк Бэрнэ́с (25 верасьня 1911 — 16 жніўня 1969) — савецкі ўкраінскі актор і выканаўца песень. Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951), Народны артыст РСФСР (1965).
Марк Бэрнэс | |
Марк Бернес | |
Марка Расеі, прысьвечаная Марку Бэрнэсу | |
Імя пры нараджэньні | Марк Навумавіч Нэйман |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1911 |
Месца нараджэньня | Нежын, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1969 |
Месца сьмерці | Масква, РСФСР |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Занятак | актор, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1929—1969 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0076713 |
Адзін з найбольш любімых артыстаў савецкай эстрады, выбітны расейскі шансанье.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Творчасьць
рэдагавацьНарадзіўся ў месце Нежын (цяпер Чарнігаўская вобласьць Украіны).
З 1935 году здымаўся ў кіно. Стаў асабліва папулярным пасьля выкананьня роляў Кахужарава ў фільме «Зьнішчальнікі», дзе выканаў песьню «Любімы горад» (муз. М. Багаслоўскага на сл. Я. Далматоўскага) і Дзюбіна ў фільме «Два байцы», у якім зь дзіўнай задушэўнасьцю і прастатой выконваў песьні «Цёмная ноч» (муз. М. Багаслоўскага на сл. В. Агатава), а таксама характэрную, стылізаваную пад адэскую «Шаланды». Іншыя вядомыя песьні ягонага рэпэртуару: «Жураўлі» (муз. Я. Фрэнкеля на сл. Р. Гамзатава), «Я люблю цябе, жыцьцё» (муз. Э. Калманоўскага на сл. К. Ваншэнкіна), «Хмары над горадам ўсталі» (муз. і сл. П. Арманда), «Масквічы» (муз. А. Эшпая на сл. Я. Вінакурава), «З чаго пачынаецца Радзіма» (муз. В. Басьнера на сл. М. Матусоўскага), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (муз. В. Салаўёва-Сядога на сл. Я. Далматоўскага).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарк Бэрнэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.