Сямён Багданаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багданаў.
Сямён Ільлі́ч Багда́наў (29 жніўня [ст. ст. 17 жніўня] 1894, Санкт-Пецярбург — 12 сакавіка 1960, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, маршал бранятанкавых войскаў (1945), двойчы Герой Савецкага Саюзу.
Сямён Ільліч Багданаў Семён Ильич Богданов | ||||||||||||||||
29 жніўня 1894 — 12 сакавіка 1960 | ||||||||||||||||
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, РСФСР, СССР | |||||||||||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя РСФСР СССР | |||||||||||||||
Род войскаў | Танкавыя войскі | |||||||||||||||
Гады службы | Расейская імпэрыя (1915—1918) СССР (1918—1956) | |||||||||||||||
Званьне | Маршал | |||||||||||||||
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расеі Польска-савецкая вайна Нямецка-савецкая вайна | |||||||||||||||
Узнагароды |
| |||||||||||||||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьРасеец. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, у 1917 скончыў Гатчынскую школу падпаручнікаў. У Чырвонай Арміі з 1918 року, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, польска-савецкай вайне (1919—1921) і дзеяньнях супраць атраду Антонава.
Скончыў маскоўскую Вышэйшую ваенна-пэдагагічную школу (1923), курсы «Стрэл» (1930), акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізацыі і матарызацыі РСЧА (1936). Да нямецка-савецкай вайны прайшоў шлях ад камандзіра ўзводу да камандзіра брыгады.
З 1938 року па кастрычнік 1939 знаходзіўся пад сьледзтвам. Быў асуджаны на два рокі ўвязьненьня[1], аднак неўзабаве вызвалены па амністыі. У 1942 судзімасьць зьнятая[1], прыняты ў ВКП(б).
У пачатку вайны зь Нямеччынай на чале танкавай дывізіі супрацьстаяў уварваньню на заходніх рубяжох Беларусі, зладзіў пад Пружанамі контратаку. 21 ліпеня 1942 атрымаў званьне генэрал-маёра. Зь верасьня 1943 — камандоўца 2-й гвардзейскай танкавай арміяй. Войскі пад камандаваньнем С. І. Багданава ўдзельнічалі ў баёх на Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх і 1-м Беларускім франтох, змагаліся з нацыстамі ў бітве пад Масквой, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай, Люблінска-Берасьцейскай, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памяранска і Бэрлінскай апэрацыях.
За ўмелае даводзтва войскамі танкавай арміі ў баёх пры прарыве абароны суперніка на ўманскім кірунку і праяўленае пры гэтым мужнасьць і адвагу С. І. Багданаву нададзенае званьне Героя Савецкага Саюзу. За ўзорныя дзеяньні войскаў пад ягоным камандаваньнем па акружэньні і разгроме варшаўскай групоўкі суперніка, пры фарсіраваньні рэк Нетцэ і Одэр і пры выхадзе да ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ўзнагароджаны другім мэдалём «Залатая Зорка».
Пасьля вайны камандаваў бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне, са жніўня 1947 року першы намесьнік камандоўцы бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі ВС СССР, са сьнежня 1948 — камандоўца бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі ВС СССР. У красавіка 1953 року прызначаны камандоўцам 7-й мэханізаванай арміі, ад траўня 1954 — начальнік бранятанкавай акадэміі імя Сталіна. У 1956 року звольнены з шэрагаў Узброеных Сілаў па стане здароўя.
Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў. Памёр 12 сакавіка 1960. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
рэдагаваць- Мэдаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюзу № 2545 (11.03.1944)
- Мэдаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюзу № 5658 (06.04.1945)
- 2 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сьцягу
- ордэн Суворава I-й ступені
- ордэн Суворава II-й ступені
- Замежныя ордэны
- Мэдалі
Памяць
рэдагаваць- Бронзавы бюст у Санкт-Пецярбургу
- Вуліца Багданава ў Маскве
- Вуліца Багданава ў Пружанах
- Вуліца Багданава ў Севастопалі
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Багданаў Сямён Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 203
- Богданов Семён Ильич (29.8.1894—12.3.1960) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 77. — 30 000 ас.
- Богданов Семён Ильич // Навечно в сердце народном: Справочник / Шамякин, И. П. — 3-е издание, дополненное и исправленное. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 61. — 65 000 ас.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 209.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Герои страны» (рас.)