Герман Цітоў
- Герман Цітоў
Дата нараджэньня 11 верасьня 1935[1][2][3][…] Месца нараджэньня Дата сьмерці 20 верасьня 2000[2][3][4][…] (65 гадоў) Месца сьмерці Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць Месца пахаваньня Месца вучобы Занятак лётчык, касманаўт, пісьменьнік, палітык, вайсковец, навуковец, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сябра ў Дзяржаўная дума Фэдэральнага сходу Расеі III скліканьня[d], Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі II склікання[d], Дзяржаўная дума Расеі I скліканьня[d] і First group of Soviet cosmonauts[d] Бацька Stepan Titov[d] Узнагароды Подпіс Герман Цітоў (11 верасьня 1935, Полкаўнікава, Алтайскі край — 20 верасьня 2000, Масква) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.
Біяграфія
рэдагавацьПрызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960 годзе. Абраны пілётам другога касьмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961 году. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў зьдзейсьніў касьмічны палёт працягласьцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысячаў кілямэтраў.
У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу гораду Чырвоны Кут Саратаўскай вобласьці Расеі.
На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, з гэтай прычыны ён зьяўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасьля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касьмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе не пайшоў у адстаўку.
Член КПСС з 1961 году, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).
Балятаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканьнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 траўня 1995 году перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканьнях.
Памёр ад сардэчнага прыступу 20 верасьня 2000 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Титов Герман Степанович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б German Stepanowitsch Titow // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. German Stepanovič Titov // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ http://cultureru.com/category/music/moscow-conservatorie/page/6/