Аляксандра Калантай

Аляксáндра Калантáй (народжаная Дамантовіч; 31 сакавіка 1872, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя9 сакавіка 1952, Масква, СССР) — расейская і савецкая палітычная дзяячка, рэвалюцыянэрка, чаліца першага бальшавіцкага ўраду — народная камісарка грамадзкага догляду. Першая ў сьвеце жанчына, прызначаная на міністарскі пост, амбасадарка, публіцыстка, фэміністка. «Валькірыя рэвалюцыі», як называў яе Леў Троцкі[1].


Аляксандра Калантай
Александра Коллонтай
1918 — 1918
1943 — 1945
1917 — 1918
1924 — 1924
1924 — 1943
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 31 сакавіка 1872
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Памерла: 9 сакавіка 1952
Партыя:
Сужэнец: Павел Яфімавіч Дыбенка[d] і Vladimir Liudvigovich Kollontay[d][3]
Бацька: Mikhail Domontovich[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа ордэн Ацтэцкага арла
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Аляксандра Дамантовіч нарадзілася ў Пецярбургу ў забясьпечанай шляхецкай сям'і. Бацька Аляксандры высокапастаўлены генэрал Міхаіл Дамантовіч, браў удзел у расейска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў і быў Тырнаўскім губэрнатарам ў Баўгарыі ў 1878-1879 гадах; маці, Аляксандра Масалін-Мравінская, была дачкой фінскага фабрыканта, які гандляваў лесам[4].

Атрымала добрую хатнюю адукацыю. Валодала некалькімі замежнымі мовамі (ангельскай, нямецкай, францускай, швэдзкай, нарвэскай, фінскай, гішпанскай ды йншымі), цікавілася літаратурай. Вялікі ўплыў на яе аказала хатняя настаўніца М. І. Страхава, якая спачувала народавольніцкім ідэям[5]. У 1888 годзе здала іспыты за курс гімназіі ў 6-й мужчынскай гімназіі ў Санкт-Пецярбургу. Наведвала Школу таварыства заахвочваньня мастацтваў, брала прыватныя заняткі маляваньня.

Да ўдзелу ў сацыялістычным руху Аляксандра Калантай прыйшла ў 1890-х гадах дзякуючы знаёмству з Аленай Стасавай. У 1898 годзе, пакінуўшы мужа і сына, зьехала ў Швайцарыю, дзе паступіла ў Цюрыскі унівэрсытэт да прафэсара Геркнэра. Па радзе прафэсара ў 1899 году адправілася ў Ангельшчыну вывучаць ангельскі працоўны рух. У Ангельшчыне пазнаёмілася з Сіднэем Вэбам і Бэатрыс Вэб. Пасьля гэтага ў 1899 году вярнулася ў Расею[6].

Падчас Першай расейскай рэвалюцыі ў 1905 Калантай стварыла «Таварыства ўзаемадапамогі працаўніцам». Пасьля паразы рэвалюцыі эмігравала ў 1908 годзе ў Эўропу, бо з-за публікацыі брашуры «Фінляндыя і сацыялізм» яе абвінавацілі ў закліку да ўзброеннага паўстаньня[7].

У Расею вярнулася пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году, неўзабаве ўвайшла ў Выканкам Петраградзкага савету. Ўдзельнічала ў працы 7-й (Красавіцкай) канфэрэнцыі РСДРП (б) 1917 ад бальшавіцкай ваеннай арганізацыі, была ў ліку нешматлікіх дэлегатаў, якія цалкам падтрымалі пазыцыі Леніна, выкладзеныя ў «Красавіцкіх тэзісах». На I Усерасейскім зьездзе Саветаў была выбраная чаліцай ЦВК ад бальшавікоў.

Пасьля ўсталяваньня ўлады бальшавікоў і левых эсэраў абіралася ў УЦВК і 30 кастрычніка 1917 году асабіста ад Леніна атрымала пасаду народнай камісаркі грамадзкага догляду ў першым складзе Савета народных камісараў[8].

Пасьля сьмерці Леніна і прыходу да ўлады Сталіна яна была фактычна адхіленая ад палітычных падзеяў і магчымасьці ўплываць на іх. Ейныя магчымасьці прасоўваць уласныя погляды таксама былі абмежаваныя. Пасьля яна была вымушаная пагадзіцца на місію амбасадаркі СССР ў Мэксыцы, Швэцыі і Нарвэгіі, каб пазьбегнуць сьмерці ад рук НКУС падчас «вялікай чысткі» ў 1930-я гг. Пазьней А. Калантай-амбасадарка выкарыстоўвалася савецкай уладай, як сымбаль актыўнага ўдзелу жанчынаў на баку бальшавікоў. Ёй адной зь нямногіх з «старых бальшавікоў» удалося памерці ўласнай сьмерцю. У 1943 г. А. Калантай была спаралюшаваная. У выніку была вымушаная перасоўвацца ў інвалідным вазку[9].

А. Калантай атрымала шмат узнагародаў, ордэнаў. Ёй удалося апублікаваць у Эўропе (у Ангельшчыне, Францыі, Нарвэгіі) кнігу «Мой шлях да камунізму», але ніводная зь ейных тэарэтычных фэмінісцкіх працаў з 1926 па 1996 г. не былі перавыдадзеныя ў СССР/Расеі[10].

З 1945 г. была дарадніцай Міністэрства замежных справаў СССР[11].

Памерла 9 сакавіка 1952 г. ад сардэчнага прыступу. Пахаваная ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Фэмінісцкая дзейнасьць нароўні з камунісцкай і дыпляматычнай займала цэнтральнае месца ў жыцьці А. Калантай.

У канцы XIX стагодзьдзя, калі Калантай ўпершыню зацікавілася «жаночым пытаннем», сацыялізм не толькі уключаў рашэньне гэтага пытаньня ў сваю

праграму, але і абвяшчаў сябе адзіным палітычным рухам, здольным вырашыць гэтае пытаньне цалкам. Пра тое, што абяцаньні сацыялізму адыгралі не апошнюю ролю ў вырашэньні Калантай далучыцца да руху, яна прызналася пазьней. «Жанчыны і іх лёс займалі мяне ўсё жыцьцё, - запісала яна ў нататніку, - іх лёс штурхнуў мяне да сацыялізму»[12]. З 1905 года Калантай вядзе шырокую прапаганду марксісцкіх ідэяў сярод расейскіх працаўніцаў, каб не саступіць іх папулярнаму «буржуазнаму фэмінізму». Самым цяжкім стала пераканаць у неабходнасьці правядзеньня падобнай працы мужчынскую большасьць сваёй партыі. Пра той час А. Калантай прыгадвала з горыччу: «Яшчэ тады я ўпершыню зразумела, як мала клапацілася наша партыя пра лёс расейскіх працаўніцаў, як мала яна цікавілася жаночым вызваленчым рухам»[13]. З надзеяй пераканаць расейскіх сацыялістаў у важнасьці сваёй справы А. Калантай піша дзьве сур'ёзныя працы - «Сацыяльныя асновы жаночага пытаньня» (1908) і «Грамадзтва і мацярынства» (1916).

Асабліва важным зьяўляецца ейны ўклад у распрацоўку псыхалягічнага аспэкту жаночай эмансыпацыі. А. Калантай адна зь першых заўважыла, што абвесьціць палітычнае і грамадзянскае раўнапраўе жанчыны зусім не азначае, сапраўды, зрабіць яе раўнапраўнай. Адначасова з рэформамі эканамічнага і палітычнага пляну грамадства павінна сур'ёзна перагледзець традыцыйныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай і правесці пераацэнку каштоўнасьцяў у палавой маралі. А. Калантай прапануе прынцыпы новай жанчыны[14].

Новая жанчына
рэдагаваць

У 1913 годзе Аляксандра Калантай апублікавала праграмны фэмінісцкі артыкул «Новая жанчына»[15], у якім прапанавала погляды на жанчыну новага, перадавога грамадзтва. Новая жанчына імкнецца стаць паўнапраўным сябрам грамадзтва і кіруецца наступнымі прынцыпамі:

● Перамога над эмоцыямі, выпрацоўка самадысцыпліны.

● Адмова ад рэўнасці, павага свабоды мужчыны.

● Патрабаваць ад мужчыны не матэрыяльнага забесьпячэньня, а беражлівых адносінаў да сваёй асобы.

● Новая жанчына - самастойная асоба, ейныя інтарэсы ня зводзяцца да дома, сям'і і каханьня.

● Падпарадкаваньне розуму любоўных турботаў і хваляваньняў.

● Адмова ад фэтышу «двайной маралі» у любоўных адносінах. Новая жанчына не хавае сваёй сэксуальнасьці.


Разьвіцьцю канцэпцыі новай жанчыны Калантай прысьвяціла таксама сваю белетрыстыку, напрыклад аповесьць «Вялікае каханьне»[16]. Аповесьць распавядае пра каханьне маладой незамужняй рэвалюцыянэркі Наташы і жанатага рэвалюцыянэра Сямёна. Хоць Сямён і марксіст, ён не можа пазбавіцца ад старых поглядаў на жанчыну, у якой бачыць толькі аб'ект любоўных уцехаў. Наташа яму падпарадкоўваецца, але ў фінале аповесьці ўсё ж скідвае зь сябе кайданы такой сувязі і знаходзіць свабоду. Далей Калантай развівала гэтыя ідэі ў аповесьці «Васіліса Малыгіна» (1923)[17] і ў апавяданьні «Каханьне трох пакаленьняў» (1923)[18], у якіх яна апісвае разьняволеных жанчынаў, якія не жадаюць абцяжарваць сябе сям'ёй.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Коллонтай А. М. Жизнь финляндских рабочих. — СПб., 1903.
  • Коллонтай А. Социальные основы женского вопроса. — СПб., 1909.
  • Коллонтай А. Общественное движение в Финляндии // Общественное движение в России в начале ХХ-го века. Том IV часть II. Под ред. Л. Мартова, П. Маслова и А. Потресова. — СПб, 1911.
  • Коллонтай А. По рабочей Европе. — СПб., 1912.
  • Коллонтай А. Общество и материнство. — Пг., 1916.
  • Коллонтай А. По буржуазной Европе. — Казань, 1921.
  • Коллонтай А. Женское движение в годы французской революции. — Пб., 1921.
  • Коллонтай А. М. Положение женщины в эволюции хозяйства. — М.: Гиз, 1923. — 208 с.
  • Коллонтай А. М. Василиса Малыгина. 1923.
  • Коллонтай А. М. Отрывки из дневника: 1914 г. — Л.: ГИЗ, 1924.
  • Коллонтай А. М. Дорогу крылатому Эросу! (Письмо к трудящейся молодёжи) // Молодая гвардия. — 1923. — № 3 — C. 111—124.
  • Коллонтай А. М. Воспоминания об Ильиче. — М.: Госполитиздат, 1959. — 8 с.
  • Коллонтай А. М. Воспоминания об Ильиче. — М.: Политиздат, 1969. — 15 с.
  • Коллонтай А. М. Воспоминания об Ильиче. — М., 1971.
  • Коллонтай А. М. Избранные статьи и речи. — М.: Политиздат, 1972. — 430 с.: портр., 65 000 экз.
  • Коллонтай А. М. Из моей жизни и работы: Воспоминания и дневники. — М.: Сов. Россия, 1974. — 416 с.: ил., 50 000 экз.
  • Коллонтай А. М. Любовь и новая мораль.
  • Встречи с прошлым: Сб. неопубликованных материалов ЦГАЛИ СССР / Редкол.: И. Л. Андроников и др. — 2-е изд., испр. — М.: Сов. Россия, 1972. — 382 с.
  • Коллонтай А. М. Революция — великая мятежница. Избранные письма (1901—1952). — М.: Советская Россия, 1989.
  • Коллонтай А. М. Новая мораль и рабочий класс.
  • Коллонтай А. М. Кто такие социал-демократы и чего они хотят? — 1906.
  • Коллонтай А. М. К вопросу о классовой борьбе — 1904.
  • Коллонтай А. М. И в России будет женский день!
  • Коллонтай А. М. Великий борец за права и свободу женщины.
  • Коллонтай А. М. Дипломатические дневники: 1922—1940 : в 2 т. / предисл. и примеч. М. М. Мухамеджанова. — М. : Academia, 2001, Т. 1. 528 с. Т. 2. 543 с.
  • Коллонтай А. М. Женщина-работница в современном обществе.

Художественные произведения

  • Домонтович А. Женщина на переломе. — М.-Пг.: ГИЗ, 1923, (повесть).
  • Коллонтай А. М. Любовь пчел трудовых. — М.-Пг.: ГИЗ, 1924, (повесть).
  • Коллонтай А. Большая любовь. — М.: ГИЗ, 1927.
  • Коллонтай А. Женщина-работница в современном обществе (1908).
  • Коллонтай А. Сёстры. — М.-Л., ГИЗ, 1927.
  • Коллонтай А. Василиса Малыгина. — М.-Л.: ГИЗ, 1927, (роман), в 1930 году пьеса.

Научные работы

  • Коллонтай А. Семья и коммунистическое государство, 1918.
  1. ^ Михаил Сухоруков, Мадам нарком, Военное обозрение, 15 октября 2018, https://topwar.ru/148323-madam-narkom-aleksandra-kollontaj-na-socialnom-fronte-chast-2.html
  2. ^ а б Коллонтай Александра Михайловна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Aleksandra Mikhaylovna Kollontay // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Иткина А. М. Революционер, трибун, дипломат: Страницы жизни А. М. Коллонтай. 2-е изд. — М.: Политиздат, 1970.
  5. ^ Из моей жизни и работы. Воспоминания и дневники. — М., 1974. — С. 96.
  6. ^ Миндлин Э. Л. Не дом, но мир: Повесть об Александре Коллонтай. — М.: Политиздат, 1968.
  7. ^ Шейнис З. С. Путь к вершине: Страницы жизни А. М. Коллонтай / Шейнис Зиновий Савельевич. — М.: Сов. Россия, 1987.
  8. ^ Коллонтай А. М. Из моей жизни и работы. М.: Советская Россия, 1974. С. 13-14.
  9. ^ Млечин Л. М. Коллонтай. М.: Молодая гвардия, 2013. С. 473.
  10. ^ Cathy Porter, Alexandra Kollontai: A Biography. London: Virago, 1980.
  11. ^ Миндлин Э. Л. Не дом, но мир: Повесть об Александре Коллонтай. — М.: Политиздат, 1968.
  12. ^ Коллонта й А. Из моей жизни и работы. М., 1974, с. 371.
  13. ^ КоIIоntai Alexandra. The Autobiography of a Sexually Emancipated Communist Women. New York. Schocken Boock, 1975, p. 15.
  14. ^ Татьяна Осипович, Коммунизм, феминизм, освобождение женщин и Александра Коллонтай, Общественные науки и современность. 1993. № 1, С. 179.
  15. ^ Коллонтай А. М. Новая мораль и рабочий класс, 1919, http://www.1917.com/XML/lRWOGpq+C0cfPfaaPKxuRrFTB-c.xml
  16. ^ Коллонтай А. Большая любовь. — М.: ГИЗ, 1927, http://www.fedy-diary.ru/aleksandra-kollontaj-bolshaya-lyubov/
  17. ^ Коллонтай А. Василиса Малыгина. — М.-Л.: ГИЗ, 1927, http://www.fedy-diary.ru/aleksandra-kollontaj-vasilisa-malygina/
  18. ^ Коллонтай, А. Любовь трех поколений, http://www.fedy-diary.ru/aleksandra-kollontaj-rasskazy-povest-lyubov-trekh-pokolenij/

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Архіў А. Калантай (па-ангельску), https://www.marxists.org/archive/kollonta/index.htm

● «Ліст працаўніцам чырвонага Петраграду» (лістапад 1918) — аўдыёзапіс прамовы А. Калантай (па-расейску), http://reportage.su/audio/32