Анастас Іванавіч (Аванэсавіч) Мікаян (па-армянску: Անաստաս Հովհաննեսի Միկոյան; 25 лістапада [ст. ст. 13 лістапада] 1895, вёска Санаін, Барчалінскі павет, Тыфліская губэрня (цяпер у Армэніі) — 21 кастрычніка 1978, Масква) — выбітны савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, міністар гандлю СССР, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1964—1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Анастас Мікаян
лац. Anastas Mikajan
па-армянску: Անաստաս Հովհաննեսի Միկոյան
Сябра Палітбюро ЦК КПСС
1 лютага 1935 — 8 красавіка 1966
старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР
1964 — 1965
Папярэднік: Леанід Брэжнеў
Наступнік: Мікалай Падгорны
Першы намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР
28 лютага 1955 — 15 ліпеня 1964
Прэм’ер-міністар:

Мікалай Булганін (1955—1958)

Мікіта Хрушчоў (1958—1964)
Намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР
1937 (?) — 28 лютага 1955
Прэм’ер-міністар: Молатаў, Сталін, Малянкоў, Булганін
Міністар гандлю СССР
24 жніўня 1953 — 22 студзеня 1955
Папярэднік: ён сам на пасадзе міністра унутранага і вонкавага гандлю
Наступнік: Дзьмітры Паўлаў
Міністар унутранага і вонкавага гандлю СССР
15 сакавіка 1953 — 24 жніўня 1953
Папярэднік:

міністар вонкавага гандлю
Павал Кумыкін

міністар тгандлю
Васіль Жаваранкаў
Наступнік: міністар вонкавага гандлю
Іван Кабанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 (25) лістапада 1895[1]
Памёр: 21 кастрычніка 1978(1978-10-21)[2][3][1] (82 гады)
Партыя:
Дзеці: Сьцяпан Мікаян[d], Аляксей Мікаян[d], Сярго Мікаян[d], Уладзімер Мікаян[d] і Ivan Mikoyan[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Армянін. Спачатку навучыўся чытаць па-армянску, потым па-расейску. У дзяцінстве шмат чытаў. У 1906 годзе паступіў у Тыфліскую армянскую духоўную сэмінарыю.

Уступіў у партыю бальшавікоў у 1915 годзе. Узначаліў рэвалюцыйны рух на Каўказе. Падчас грамадзянскай вайны ў Расеі арыштаваны Брытанскімі войскамі, якія ўчынілі інтэрвэнцыю. Пасьля вызваленьня працаваў у арганізацыі Камуністычнай Партыі. Стаў на бок Сталіна падчас барацьбы за ўладу напачатку 1920-х. За гэта ў 1923 годзе атрымаў пасаду ў Цэнтральным камітэце партыі. У 1926 годзе заняў пасаду народнага камісара міжнароднага і ўнутранага гандлю. У 1935 годзе абраны сябрам Палітбюро, служыў спэцыялістам у гандлі. У лютым 1942 году прызначаны сябрам Дзяржаўнага Камітэту Абароны, які кіраваў Савецкім Саюзам падчас Другой Сусьветнай вайны. Кіраваў забесьпячэньнем узброеных сіл. Займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Міністраў, адказнага за гандаль. Напачатку 1950-х амаль згубіў прыязнасьць Сталіна. Але сьмерць Сталіна ў сакавіку 1953 г. выратавала Мікаяна ад звальненьня.

У пасьлясталінскім урадзе заняў пасаду міністра гандлю і намесьніка старшыні Савету Міністраў. Застаўся ў Прэзыдыюме партыі (Палітбюро). Потым падтрымліваў Хрушчова падчас прыходу яго да ўлады, стаў ягоным блізкім дарадцам і першым намесьнікам старшыні Савету Міністраў. Пасьля адхіленьня Хрушчова ад улады займаў пасаду старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1964 да сьнежня 1965 году). У красавіку 1966 году быў выключаны са складу Прэзыдыюму партыі, але застаўся сябрам Цэнтральнага камітэту КПСС.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках, а не ў Крамлёўскай сьцяне, што было знакам пэўнай апалы.

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н Հայկական սովետական հանրագիտարան (арм.)Երևան: 1981. — Т. 7. — С. 542.
  2. ^ а б Anastas Iwanowitsch Mikojan // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Anastas Iwanowitsch Mikojan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Микоян Анастас Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Анастас Мікаянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў