Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў
Каардынаты: 53°53′48″ пн. ш. 27°32′47″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54639° у. д.
Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне падрыхтоўкі законапраектаў, заснаваная ў 1992 годзе.
Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | НЦЗПД |
---|---|
Дата ўтварэньня | 23 красавіка 1992 (32 гады таму) |
Тып | законатворчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | падрыхтоўка законапраектаў |
Месцазнаходжаньне | Менск, Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а |
Кіраўнік | Вадзім Іпатаў |
1-я намесьніца | Галіна Падразёнак |
Намесьнікі | Уладзімер Жаўняк, Сяргей Сівец |
Матчына кампанія | прэзыдэнт Беларусі |
Колькасьць супрацоўнікаў | 40 (2018 г.) |
Сайт | center.gov.by |
Колішняя назва | Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці (да 13 сьнежня 2007 г.), Беларускі інстытут дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (да 1 лістапада 1997 г.) |
Паводле 4-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, «Цэнтар зьяўляецца юрыдычнай асобай, падпарадкаванай прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь»[1]. На 2018 год НЦЗПД Беларусі ўлучаў:
- 4 управы — а) заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалягічных адносінах; б) заканадаўства аб нацыянальнай бясьпецы і праваахоўнай дзейнасьці; в) канстытуцыйнага і міжнароднага права; г) сацыяльнага заканадаўства;
- 2 аддзелы — а) арганізацыйнага і тэхнічнага забесьпячэньня, б) фінансава-эканамічны;
- Інстытут прававых дасьледаваньняў[2].
Паўнамоцтвы
рэдагавацьПаводле 7-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь мае паўнамоцтвы:
- «запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў і фізычных асобаў дакумэнты, неабходныя для ажыцьцяўленьня сваёй дзейнасьці;
- выкарыстоўваць дзяржаўныя (у тым ліку ўрадавыя) сродкі сувязі і камунікацыі;
- заключаць у межах сваёй кампэтэнцыі дамовы зь дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізычнымі асобамі, а таксама з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаваў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
- фармаваць пры Цэнтры аналітычныя і іншыя групы для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў у галіне права і рэалізацыі іншых паўнамоцтваў»[3].
Задачы
рэдагавацьПаводле 6-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, задачамі Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў зьяўляюцца:
- «распрацоўка штогадовых плянаў падрыхтоўкі законапраектаў, канцэпцыі праектаў законаў, унясеньне іх ва ўстаноўленым парадку на зацьвярджэньне (адабрэньне, узгадненьне) прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ажыцьцяўленьне кантролю за рэалізацыяй плянаў падрыхтоўкі законапраектаў;
- ажыцьцяўленьне арганізацыйна-мэтадалягічнага забесьпячэньня падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама распрацоўка, абагульненьне і ўкараненьне перадавых тэхналёгіяў падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;
- непасрэдная распрацоўка праектаў законаў, за выключэньнем праектаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі);
- непасрэдная распрацоўка праектаў нарматыўных прававых актаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на Цэнтар;
- падрыхтоўка праектаў прававых актаў, міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў на аснове заключаных дамоваў;
- правядзеньне абавязковай юрыдычнай экспэртызы праектаў законаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, зьмяненьняў і дапаўненьняў, унесеных у законапраекты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка прыярытэтных напрамкаў навукова-прававых дасьледаваньняў, а таксама самастойнае правядзеньне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковых дасьледаваньняў і распрацовак у галіне права, улучна з фундамэнтальнымі і дастасоўнымі дасьледаваньнямі, экспэрымэнтальнымі работамі, накіраванымі на павелічэньне аб’ёму ведаў у галіне права і павышэньне эфэктыўнасьці выкарыстаньня гэтых ведаў, у тым ліку з мэтай забесьпячэньня нарматворчай дзейнасьці;
- правядзеньне аналітычных і навуковых дасьледаваньняў стану, тэндэнцыяў разьвіцьця і практыкі прымяненьня заканадаўства, выпрацоўка прапановаў аб напрамках яго ўдасканаленьня ў адпаведнасьці з зацьверджанымі плянамі, на даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дамоваў;
- садзейнічае разьвіцьцю юрыдычнай навукі, унясеньне адпаведным арганізацыям прапановы па тэматыцы дасьледаваньняў у галіне права;
- распрацоўка рэкамэндацыяў па выкарыстаньні вынікаў навуковых дасьледаваньняў і спрыяньне іх практычнаму ўкараненьню;
- правядзеньне параўнальна-прававыях дасьледаваньняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаваў у адпаведнасьці з зацьверджанымі плянамі, на даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дамоваў;
- ажыцьцяўленьне на 1-й ступені пасьляўнівэрсытэцкай адукацыі (асьпірантура) падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
- выступленьне ва ўстаноўленым парадку ў якасьці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навуковых дасьледаваньняў;
- каардынаваньне навуковых дасьледаваньняў, якія ім праводзяцца, зь іншымі арганізацыямі, ўзаемадзеяньне з навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ў разьвіцьці навуковых дасьледаваньняў і ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
- узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаваў, зь міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэньнямі па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю Цэнтру;
- узаемадзеяньне з Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і саветамі па абароне дысэртацыяў па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
- удзел у выкананьні міждзяржаўных навуковых праграмаў і праектаў, ажыцьцяўленьне міжнароднай супрацы па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю Цэнтру;
- правядзеньне мерапрыемстваў па сыстэматызацыі заканадаўства, а таксама забесьпячэньне фармаваньня і вядзеньня Збору законаў Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя мерапрыемстваў па павышэньні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацыяў па пытаньнях нарматворчай дзейнасьці, а таксама канфэрэнцыі (сымпозіюмы, сэмінары і інш.) па актуальных навуковых праблемах у галіне права;
- тлумачэньне ва ўстаноўленым парадку пытаньняў прымяненьня заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасьць;
- удзел у падрыхтоўцы навукова-практычных камэнтароў да кодэксаў і іншых законаў, у выданьні навуковых часопісаў»[3].
Мінуўшчына
рэдагаваць23 красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1610-XII «Аб стварэньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства»[4] (БІДБЗ). 5 лістапада 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі ўхваліў Пастановай № 1915-XII Статут і колькасьць работнікаў БІДБЗ у памеры «64 адзінак»[5]. 28 ліпеня 1997 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 407 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь» з 1 лістапада 1997 году. Паводле 1-га пункту Ўказа прадугледжвалася «Ажыцьцяўляць прыём на працу ў» Цэнтар «цягам 1997—1999 гадоў пры ўмове адначаснага скарачэньня штатнай колькасьці Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (БІДБЗ) ... на колькасьць адзінак, якая ўдвая перавышае лік работнікаў» Цэнтру. Згодна з 2-м пунктам пастанаўлялася «Падпарадкаваць БІДБЗ Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», якая мела «да 1 студзеня 1998 г. ліквідаваць» яго. Паводле 4-га пункту Ўказа, Адміністрацыі прэзыдэнта даручалася «да 1 лістапада 1997 г. правесьці атэстацыю службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў БІДБЗ і па яе выніках прыняць адпаведных асобаў (да паловы ад штату) на працу ў» Цэнтар (НЦЗД)[6].
13 сьнежня 2007 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 630, паводле якога пераўтварыў НЦЗД у Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь «шляхам далучэньня да яго дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"»[7]. Паводле 3-га пункту Ўказа, «колькасьць навуковых работнікаў і работнікаў, якія забясьпечваюць дзейнасьць дадзенага Цэнтра, складае 40 адзінак»[1]. На 8 лістапада 2017 г. НЦЗПД Беларусі падрыхтаваў каля 1000 заканадаўчых актаў за 20 гадоў[8].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Антон Матусевіч(be) (1994—1997)
- Ігар Андрэеў (1 кастрычніка 1997 — 1 лютага 2005)
- Валеры Міцкевіч (11 сакавіка 2005 — 4 чэрвеня 2009)[9]
- Вадзім Іпатаў[10] (з 13 кастрычніка 2009 г.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых захадах па ўдасканаленьні праватворчай дзейнасьці і навуковых дасьледаваньня ў галіне права» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 31 сьнежня 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Кіраўніцтва і структурныя падразьдзяленьні // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ а б Прававы статус // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 1992 г. № 1610-XII «Аб стварэньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства» (рас.) // Прававы партал Валерыя Леванеўскага, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Ст. Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1915-XII «Пытаньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства» (рас.) // Беларускі прававы партал «Кулічкі», 25 траўня 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1997 г. № 407 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававы партал Валерыя Леванеўскага, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Гісторыя // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Надзея Анісовіч. Каля 1000 заканадаўчых актаў // Зьвязда : газэта. — 8 лістапада 2017. — № 215 (28579). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Міцкевіч Валеры Вацлававіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- ^ Надзея Дрыла. Захаваць і папулярызаваць // Зьвязда : газэта. — 19 чэрвеня 2012. — № 116 (27231). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот // НЦЗПД Беларусі, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
- Старая бачына
- У Беларусі створаны Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў // БелаПАН, 17 сьнежня 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |