Хуткасьць
Ху́ткасьць — фізычная велічыня, якая адпавядае адносінам перамяшчэньня матэрыяльнага пункту ў прасторы да прамежку часу, за якое гэта перамяшчэньне адбывалася. Хуткасьць ёсьць велічыня вэктарная, гэта значыць яна мае абсалютную велічыню й кірунак. Хуткасьць у асноўным пазначаецца літарай «v» (ад лац. velocitas — хуткасьць). Зьяўляецца асноўным паняткам у кінэматыцы, галіне клясычнай мэханікі, якая апісвае рух цела. Калі адбываецца зьмена хуткасьці руху аб’екту, ягонага напрамку або абодвух парамэтраў, то гэты аб’ект мае зьменную хуткасьць і, як кажуць, назіраецца паскарэньне.
Хуткасьць | |
Вымернасьць | |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | м/с |
СГС | см/с |
Заўвагі | |
вэктарная велічыня |

Згодна зь міжнароднай сыстэмай адзінак хуткасьць вымяраецца ў мэтрах за сэкунду[1][2]. У сыстэме СГС адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца сантымэтар на сэкунду — см/с. У паўсядзённым жыцьці самай практычнай адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца кілямэтар у гадзіну — км/гадзіна. У пэўных галінах чалавечай дзейнасьці выкарыстоўваюцца спэцыфічныя адзінкі хуткасьці, як то вузел[3].
У навуцы выкарыстоўваецца таксама хуткасьць ў шырокім сэнсе, як то хуткасьць зьмены якой-небудзь велічыні (не абавязкова радыюс-вэктара) у залежнасьці ад іншай (часьцей ад зьмены ў часе, у прасторы альбо іншага). Так, напрыклад, кажуць пра кутавую хуткасьць, хуткасьць зьмены тэмпэратуры, хуткасьць хімічнай рэакцыі, групавую хуткасьць, хуткасьць злучэньня й г.д. Матэматычна хуткасьць характарызуецца вытворнай функцыяй.
Віды
рэдагавацьГэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
- Імгненная хуткасьць цела — хуткасьць цела ў дадзены момант або ў некаторым вызначаным пункце траекторыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «International System of Units (SI)». The National Institute of Standards and Technology.
- ^ «Speed & Velocity». The Physics Hypertextbook.
- ^ «Почему скорость на море измеряется в узлах?» Вокруг Света.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Хуткасьць. Physicsclassroom.com (анг.)
- Хуткасьць і паскарэньне. Mechanical Reviews (анг.)