Януш Антоні Вішнявецкі

(1678—1741) кашталян кракаўскі

Я́нуш Анто́ні Вішняве́цкі (1678 — 18 лютага 1741, Львоў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падчашы вялікі літоўскі (1697—1699), маршалак надворны літоўскі (1699—1702), кашталян (1702—1703) і ваявода віленскі (1704—1706), ваявода (1706—1726) і кашталян кракаўскі (з 1726).

Януш Антоні Вішнявецкі
Януш Антоні Вішнявецкі
Януш Антоні Вішнявецкі

Герб «Карыбут»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1678(1678)
Памёр 18 лютага 1741
Пахаваны
Род Вішнявецкія
Бацькі Канстанцін Крыштап Вішнявецкі[d][2]
Ганна Хадароўская[d][2]
Дзеці Францішка Ўршуля Радзівіл[3] і Анеля Вішнявецкая[d][4]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Быў старостам крамянецкім, пінскім і наватарскім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1717)[5].

Біяграфія

рэдагаваць
 
Тэафілія зь Ляшчынскіх

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Міхала Сэрвацыя.

У 1697 годзе атрымаў урад падчашага вялікага, у 1699 годзе — маршалка надворнага, у 1702 годзе — кашталяна віленскага, у 1704 годзе — ваяводы віленскага, у 1706 годзе — ваяводы кракаўскага, у 1726 годзе — кашталяна кракаўскага. Удзельнічаў у барацьбе літоўскай (беларускай) шляхты супраць засільля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім[6].

Заснаваў калегюім езуітаў у Крамянцы, фундаваў францішканскі касьцёл Сьвятога Антонія ў Львовепрэзьбітэрыюме захоўваюцца партрэты яго і жонкі), рэканструкцыю касьцёла ў Белым Камені.

У 1704 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1680—1757), дачкой ваяводы падляскага Вацлава Ляшчынскага (пам. у 1688) і Соф’і Вішнявецкай(1655—1681). У шлюбе нарадзілася дачка Францішка Ўршуля (1705—1753), якая ў 1725 годзе выйшла за Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку» (1702—1762), ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага.

Спачыў у крыпце Львоўскай катэдры.

  1. ^ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 383. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. ^ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 357, 364. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  3. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 387, 391. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 387. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008 / oprac. Marta Męclewska. — Warszawa: Arx Regia. Ośrodek Wydawniczy Zamku Królewskiego, 2008.
  6. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Януш Антоні Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў