Міхайла Мінігайла

(пам. каля 1419) кашталян віленскі
(Перанакіравана з «Міхал Мінігайла»)

Міхайла Мінігайла (? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ашмянскі (1387—1399) і віленскі (1393), першы кашталян віленскі (1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Равіч», да гэтага меў іншы герб.

Міхайла Мінігайла
лац. Michajła Minigajła / Minihajła

Герб «Равіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 1413
Бацькі Гедыгольд

Валодаў маёнткам Дзевянішкамі (тытуляваўся de Dewenyszki) на Ашмяншчыне[1]. Апроч таго, меў уладаньні каля Салечнікаў.

Мінігель, Мінгель або Мэнгель (Minigelus[2], Mingellus[3], Mengel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michaele alias Minigal Gedigoldi capitanei de Oschmena (17 лютага 1387 году)[10]; Michaele alias Mingal Gedigowdi (22 лютага 1387 году)[11]; Michaele alias Minigal de Oszmena (1 чэрвеня 1387 году)[12]; Минкгайло изъ Ошмены (1 ліпеня 1388 году[13], 18 чэрвеня 1389 году[14]); Минигайло (16 сьнежня 1388 году)[15]; Michaele alias Minigalone (25 траўня 1391 году)[16]; Minigalone (2 лютага 1395 году)[17]; Mynnegal houptman czur Aschmynne[18], Mynghail, capitaneus in Aschmyna[19] (12 кастрычніка 1398 году); mit Mynnegeilen (Mynnegeil[20]; 1400 год)[21]; Minigaylo Gedigoldi cum fratre germano Swiwilone [Survilone] (18 студзеня 1401 году)[22]; Myngail (17 жніўня 1404 году)[23]; Mynygaylo (13 студзеня 1407 году)[24]; Michaele alias Minigallo de Dewenyszki (20 красавіка 1411 году)[25]; Michaele alias Minigalo (31 траўня 1412 году)[26]; cum genelogia Minigail castellani Wilnensis[27], Mingal [castellanus] Vilnensis[28], Mynigal castellanum Vilnensem[29] (2 кастрычніка 1413 году); Myngal[20].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гедыгольда. Меў брата Сурвілу.

Упершыню ўпамінаецца ў прывілеі Ягайлы Віленскай катэдры (1387 год). У 1387—1399 гадох быў старостам ашмянскім, у 1393 годзе — старостам віленскім. У 1388 годзе ў Маладэчне выконваў місію замірэньня Ягайлы з князем Дзьмітрыем Альгердавічам, які вярнуўся з Масковіі. У 1413 годзе быў кашталянам віленскім.

Браў удзел у падпісаньні Салінскай умовы (1398 год) паміж Вітаўтам і крыжакамі, у складаньні Віленска-Радамскай уніі (1401 год)[30]. У дакумэнтах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за Войцеха Манівіда і Братошу, што сьведчыць пра вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі.

Мова і культура

рэдагаваць

Змацаваў дакумэнт Вітаўта для Тэўтонскага ордэну ад 14 кастрычніка 1398 году пячацьцю з лацінскім надпісам[31]:

…GAILE
  1. ^ Мінігайла // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 352.
  2. ^ Pievi, parrocchie e clero nel Veneto dal X al XV secolo. — Venezia, 1987. P. 87, 452.
  3. ^ Sensi M. Vita di pietà e vita civile di un altopiano tra Umbria e Marche (secc. XI—XVI). — Roma, 1984. S. 47, 498.
  4. ^ Andresen K. G. Die altdeutschen Personennamen in ihrer Entwickelung und Erscheinung als heutige Geschlechtenamen. — Mainz, 1873. S. 68.
  5. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 32.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 24.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 6.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 15.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 14.
  13. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 88.
  14. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 103.
  15. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
  16. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
  17. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 42.
  18. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  19. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 226.
  20. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 270.
  21. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 97.
  22. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  23. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
  24. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 258.
  25. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 86.
  26. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 90.
  27. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  28. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  29. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  30. ^ Мінігайла // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 351.
  31. ^ Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 411.

Літаратура

рэдагаваць