Мілян (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Мілан (футбольны клюб)»)

«Мілян» (па-італьянску: Milan) — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Заснаваны ў 1899 годзе. 18-разовы чэмпіён Італіі, пяціразовы ўладальнік кубка Італіі. Сяміразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў, двухразовы Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Мілян» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых італьянскіх клюбаў па колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю й самым пасьпяховым клюбам сьвету па колькасьці міжнародных кубкаў (18 трафэеў). У 1963 годзе «Мілян» стаў першым італьянскім клюбам, які выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Акрамя таго, «Мілян» зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці пераможаных Супэркубкаў УЭФА (5 перамог). Таксама «Мілян» зьяўляецца адной зь пяці эўрапейскіх камандаў, якія заслужылі права захоўваць у сябе трафэй Лігі чэмпіёнаў, які клюб заваёўваў сем разоў.

Мілян
Поўная назва Associazione Calcio Milan S.p.A.
Заснаваны 16 сьнежня 1899
Горад Мілян, Італія
Стадыён Сан-Сыра
Умяшчальнасьць: 80 018
Прэзыдэнт Паолё Скароні[d]
Кіраўнік Elliott Management Corporation[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
acmilan.com (італ.)​ (анг.)​ (кіт.)

Хатнія матчы «Мілян» праводзіць на «Сан-Сыра», таксама вядомага як стадыён Джузэпэ Мэаццы. Стадыён, які знаходзіцца ў сумесным валоданьні зь «Інтэрам», зьяўляецца найбуйнейшым у італьянскім футболе, і ў цэлым здольны ўмясьціць 80 018 чалавек[2]. «Інтэр» лічыцца галоўным супернікам клюбу, і матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Мадонскае дэрбі, якое таксама зьяўляецца адным з найстарэйшых дэрбі ў гісторыі футболу[3]. На 2010 год, «Мілян» зьяўляецца трэцім самым падтрымліваемым клюбам у Італіі[4], і сёмым найбольш падтрымліваемым у Эўропе[5].

Былым уладальнікам клюбу зьяўляўся італьянскі палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, а па стане на 2010 год клюб уваходзіў у дзясятку футбольных клюбаў з самым высокім прыбыткам[6]. У красавіку 2011 году часопіс Forbes ацаніў клюб у $ 838 млн[7]. Клюб быў адным з заснавальнікаў ня дзейнай цяпер групы G-14, арганізацыі вядучых футбольных клюбаў Эўропы, а таксама ягонай замены, Эўрапейскай клюбнай асацыяцыі[8]. На сёньня асноўным уладальнікам клюбу ёсьць амэрыканскі фінансавы фонд Elliott Management Corporation.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць
 
Гэрбэрт Кілпін.
 
«Мілян» у 1901 годзе.

«Крыкетны й футбольны клюб Мілян» (анг. Milan Cricket and Foot-Ball Club) быў заснаваны 16 сьнежня 1899 году ў піўной на вуліцы Бэрке ў Міляне. Ягонымі заснавальнікамі былі ангельцы Альфрэд Эдўардс і Гэрбэрт Кілпін, аматары футболу, які ў той час быў галоўным па папулярнасьці на іхняй радзіме ў Ангельшчыне. Аб заснаваньні клюбу грамадзкасьць была апавешчана двума днямі пазьней: у панядзелак 18 сьнежня 1899 году ў газэце «La Gazzetta Dello Sport». Эдўардс, у той час быў брытанскім віцэ-консулам у Міляне й вядомай асобай у мясцовым найвышэйшым сьвеце, стаў першым прэзыдэнтам клюбу. Першапачаткова клюб складаўся з сэкцыі крыкету, якую ўзначаліў Эдўард Бэры, і сэкцыі футболу, якой кіраваў Дэйвід Элісан.

У студзені 1900 году «Мілян» уступіў у Італьянскую фэдэрацыю футболу. З гэтага моманту каманда пачала набываць шырокую папулярнасьць і прэстыж. Ужо ў красавіку таго ж году клюб перамог Каралеўскі мэдаль, абыграўшы «Ювэнтус» зь лікам 2:0. Узнагарода, якую прымацаваў да сьцяга клюбу сам кароль Італіі Умбэрта Савойскі, стала першым трафэем, які заваяваў клюб. У наступным годзе «Мілян» паўтарыў гэты посьпех. «Чырвона-чорныя» хутка прагрэсавалі й ужо ў 1901 годзе атрымалі свой першы тытул чэмпіёнаў краіны, у фінале зь лікам 3:0 яны абыгралі генуэскі «Джэноа», перапыніўшы ягоную працяглую сэрыю перамог. Праз год мілянская каманда пад кіраўніцтвам Кілпіна ў фінале саступіла той жа «Джэноа». Другі чэмпіёнскі тытул мілянцам атрымалася здабыць толькі ў 1906 годзе. Гульня праходзіла ў Турыне на стадыёне «Ювэнтусу» — гэтую прывілегію ён атрымаў дзякуючы лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў, але асноўны й дадатковы час матчу скончыліся нулявой нічыёй. У 1936 годзе адбываецца зьмена назвы каманды з «Футбольны клюб „Мілян“» на «Спартовая асацыяцыя „Мілян“». У кіраўніцтве клюбу ў гэты ж час адбываюцца шматлікія зьмены, у выніку якіх прэзыдэнтам «Міляну» стаў Умбэрта Трабатоні, які кіраваў камандай з 1940 па 1954 гады. Чэмпіянат Італіі для «Міляну» складваўся ня лепшым чынам — каманда перажывала пэрыяд нестабільнасьці. «Расанэры» курсавалі ўверх-уніз па турнірнай табліцы, традыцыйна фінішуючы ў сярэдзіне, і вельмі рэдка займаючы месца ў чацьвёрцы найлепшых камандаў.

Першая цаглінка ў мур супэрклюбу была пакладзена ў 1940 годзе, калі прэзыдэнтам клюбу стаў Умбэрта Трабатоні. Пад ягоным кіраўніцтвам і з дапамогай паплечніка Антоніё Бузіні «Мілян» да канца саракавых ўшчыльную падабраўся да вяршыні. Пасьля трагедыі 4 траўня 1949 году, якая забрала жыцьці футбалістаў вялікага «Тарына», клюб разам зь «Інтэрам» і «Ювэнтусам» распачаў спробу заняць апусьцелы трон. Шлях да «скудэта» пралягаў праз Швэцыю, там «Мілян» падпісаў магутнага форварда Гунара Нордаля. А праз год дадаў у склад клюбу яшчэ дваіх швэдаў: Гунара Грэна й Нільса Лідгольма. Усе яны зьяўляліся Алімпійскімі чэмпіёнамі па футболе. На трэнэрскую пасаду быў прызначаны вугорац Лаяш Шчайзьлер, які зрабіў зь сьціплага «Нарчэпінгу» добры клюб. Узмацнейньне клюбу прывяло да перамогі ў Сэрыі А ў сэзоне 1950—1951 гадоў, аднак, у наступных сэзонах «Мілян» ня здолеў стварыць канкурэнцыі «Ювэнтусу» і «Інтэрнацыянале». Такі стан рэчаў падштурхнуў кіраўніцтва вугорца, на месца якога быў запрошаны ягоны зямляк Бэла Гутман. Акрамя швэдаў асноўнымі гульцамі дружыны былі таксама італьянцы, як то Лярэнца Буфон, Чэзарэ Мальдыні і Карлё Анаваццы. «Мілян» здабыў скудэта тройчы ў канцы 1950-х гадоў і двойчы атрымаў Лацінскі кубак ў 1951 і 1956 гадох. Яшчэ да гэтага Гутман быў звольнены са сваёй пасады праз разнагалосьсі з кіраўніцтвам, не зважаючы на тое, што на момант сыходу трэнэра клюб займаў першы радок табліцы. У 1960-х «Мілян» вярнуўся да перамогаў, атрымаўшы паводле вынікаў сэзону 1961—1962 гадоў скудэта. Ачольваў каманду на той момант трэнэр-інаватар Нэрэо Рока, які вынайшаў тактыку катэначча. Да табару «Міляну» далучыліся маладыя Джаньні Рывэра і Жазэ Алтафіні. У наступным сэзоне, шмат у чым дзякуючы выніковым галам Алтафіні, «Мілян» здабыў свой першы Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, на сёньня вядомы як Ліга чэмпіёнаў, перагуляўшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Гэта таксама стала першай перамогай італьянскай дружыны ў турніры.

У 1964 годзе чырвона-чорныя, ачоленыя новым галоўным трэнэрам Джузэпэ Віяні, які зьмяніў Рока пасьля ягонага сыходу ў «Тарына», саступілі зь лікам 1:0 у гульні за Міжкантынэнтальны кубак бразыльскаму «Сантусам», прапусьціўшы гол на апошніх хвілінах. У 1967 году Рока ў другі раз у кар’еры стаў трэнэрам «Міляну». Пасьля гэтага «расанэры» сталі рэгулярна здабываць як нацыянальныя, гэтак, у асаблівасьці, міжнародныя трафэі. У 1968 годзе мілянскія футбалісты зрабілі своеасаблівы дубль, здабыўшы як чарговае скудэта, гэтак і атрымаўшы Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале італьянцы перагулялі нямецкі «Гамбург». У наступным сэзоне «Мілян» ў другі раз у гісторыі атрымаў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, зруйнаваўшы ў фінале нідэрляндзкі «Аякс». Посьпех быў падмацаваны перамогай у Міжкантынэнтальных кубку, дзе эўрапейцаў супрацьстаяў аргентынскі «Эстудыянтэс». Пасьля гэтых посьпехаў «Мілян» на некалькі гадоў сьцішыўся і здолеў перапыніць няўдалы пэрыяд толькі ў 1972 годзе, калі мілянцам скарыўся другім разам у гісторыі Кубак Італіі. Сэзон 1972—1973 гадоў стаў дзеля Рока апошнім на чале «Міляну». Трэнэр сышоў з клюбу абараніўшы кубка краіны і здыбаўшы Кубак уладальнікаў кубкаў, калі ў фінале быў пераможаны ангельскі «Лідс Юнайтэд».

Заўзятары

рэдагаваць
 
Заўзятары клюбу сьвяткуюць чарговую перамогу ў чэмпіянаце.

«Мілян» зьяўляецца адным з добра падтрымоўваных футбольных клюбаў у Італіі, паводле зьвестак дасьледаваньняў, праведзеных італьянскай газэтай La Repubblica[9]. Гістарычна склалася так, што «Мілян» падтрымліваецца гарадзкой працоўнай клясай і прафзьвязамі[10]. Зь іншага боку, асноўныя супернікі клюбу «Інтэр», у асноўным, падтрымліваецца больш квітнеючай клясай, як правіла мілянскай сярэдняй клясай.

Згодна зь зьвестамі дасьледаваньняў, у 2010 году «Мілян» зьяўляўся італьянскім клюбам, які мае самую моцную падтрымку ў Эўропе, і сёмым у цэлым па сьвеце, маючы больш чым 18,4 млн прыхільнікаў. «Мілян» на 2020 год меў адную з самых высокіх сярэдніх наведвальнасьцяў сярод эўрапейскіх футбольных клюбаў, саступаючы толькі дортмундзкай «Барусіі», «Баварыі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Барсэлёне», «Рэалу», «Інтэрнацыянале», «Шальке», «Тотэнгэм Готспуру», «Сэлтыку», «Атлетыка», «Ўэст Гэм Юнайтэду» й «Арсэналу»[11].

Прыхільнікі «Джэноа» лічаць «Мілян» адным з самых зьненавідным супернікам пасьля таго, як у студзені 1995 году прыхільнік «Міляну» зарэзаў заўзятара «Джэноа» Вінчэнца Спаньолё[12]. Аднак галоўным супрацьстаеньнем зьяўляецца суперніцтва «Міляну» з суседямі з клюбу «Інтэрнацыянале». Дэрбі паміж клюбамі мае назоў Мадонскае дэрбі ці Мілянскае дэрбі. Назва паходзіць ад Найсьвяцейшай Панны Марыі, статуяй якой аздоблена Мілянская катэдра. Матч звычайна стварае жывую атмасфэру, а перад пачаткам гульні заўзятары абодвух клюбаў разгортваюць шматлікія жартоўныя альбо абразьлівыя банэры.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Давідэ Калябрыя (капітан) 1996
4   ПА Ісмаэль Бэнасэр 1997
7   Нап Альвара Марата 1992
8   ПА Рубэн Лофтус-Чык 1996
9   Нап Лука Ёвіч 1997
10   Нап Рафаэл Леан 1999
11   Нап Крыстыян Пулішыч 1998
14   ПА Тыджані Рээйндэрс 1998
16   Бр Майк Мэньян 1995
17   Нап Ноа Акафор 2000
18   ПА Кевін Дзэролі 2005
19   Аб Тэо Эрнандэс 1997
20   Аб Алекс Хімэнэс 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Самуэль Чуквуэзэ 1999
22   Аб Эмэрсан 1999
23   Аб Фікаё Таморы 1997
24   Аб Алесандра Флярэнці 1991
28   Аб Малік Чаў 2001
29   ПА Юсуф Фафана 1999
31   Аб Страхіня Паўлавіч 2001
42   Аб Філіпа Тэрачана 2003
46   Аб Матэо Габія 1999
57   Бр Марка Спарт’ельлё 1992
80   ПА Юнус Муса 2002
90   Нап Тэмі Абрагам (ар. Рома) 1997
96   Бр Лярэнса Тарыяні 2005

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць