Алесандра Флярэнці
Алеса́ндра Флярэ́нці (па-італьянску: Alessandro Florenzi; нарадзіўся 11 сакавіка 1991 году, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Алесандра Флярэнці | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1991[1][2][3] (33 гады) | |
Рост | 173 см[4] | |
Вага | 67 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мілян | |
Нумар | 42 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2022 2011—2012 2020 2020—2021 2021—2022 2022— |
Рома Кратонэ → Валенсія (арэнда) → Пары Сэн-Жэрмэн (арэнда) → Мілян (арэнда) Мілян |
226 (25) 35 (11) 12 (0) 21 (2) 24 (2) 37 (1) |
Зборныя | ||
2012— | Італія | 49 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАлесандра зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Ромы», дэбютаваў у асноўнай камандзе ў пераможнай гульні супраць «Сампдорыі» 22 траўня 2011 году, замяніўшы Франчэска Тоцьці[5]. Улетку 2011 году ён быў адпраўлены ў арэнду ў клюб Сэрыі B «Кратонэ», за які дэбютаваў 27 жніўня 2011 году, забіўшы адзін мяч сваёй каманды, дзе «Кратонэ» трывала паразу зь лікам 1:2 ад «Ліворна». 22 чэрвеня 2012 году «Кратонэ» выкупіў палову правоў на гульца 250 тысячаў эўра[6]. Аднак 6 ліпеня «Рома» вярнула поўны кантроль над кантрактам гульца за 1,25 млн эўра[7].
Вярнуўшыся ў «Рому», Флярэнці забіў свой першы гол за «джаляросьсі» ў пераможнай гульні супраць «Інтэру» 2 верасьня 2012 году, матч скончыўся зь лікам 3:1.
Міжнародная
рэдагаваць14 лістапада 2012 году Флярэнці дэбютаваў за нацыянальную зборную Італіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Францыі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2020
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alessandro Florenzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ALESSANDRO FLORENZI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Alessandro Florenzi // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.asroma.com/it/team/players-and-staff/alessandro-florenzi
- ^ Roma 3–1 Sampdoria. Lega Serie A.
- ^ Esercizio dei diritti di opzione e controopzione e Rapporti di Partecipazione ex art. 120 bis NOIF. AS Roma
- ^ Operazioni di mercato. AS Roma
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Lega Calcio