Мікіцічы

хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Мікіцічы (Пружанскі раён)»)

Мікі́цічы[3]хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2005 год — 3 жыхары, 3 двары.

Мікіцічы
трансьліт. Mikicičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Унутраны падзел: 3
Насельніцтва
колькасьць: [1] чал. (2005)
колькасьць двароў: 3
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225151[2]
СААТА: 1256808049
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′6″ пн. ш. 25°3′4″ у. д. / 52.85167° пн. ш. 25.05111° у. д. / 52.85167; 25.05111Каардынаты: 52°51′6″ пн. ш. 25°3′4″ у. д. / 52.85167° пн. ш. 25.05111° у. д. / 52.85167; 25.05111
Мікіцічы на мапе Беларусі ±
Мікіцічы
Мікіцічы
Мікіцічы
Мікіцічы
Мікіцічы
Мікіцічы

Мінуўшчына рэдагаваць

Паводле рэвізіі 1563 року ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[4].

За расейскім часам — у Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[4]. На пачатку XX стагодзьдзя ў маёнтку 68 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — калёнія, сьпярша ў аднайменнай гміне[5], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

1 сьнежня 2009 году перададзены зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[7], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[8].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 4 жыхары
  • 2003 год — 4 гаспадаркі, 4 жыхары
  • 2005 год — 3 жыхары, 3 двары[1]

Транспарт рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[9].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Мікіцічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 521
  2. ^ Алфавитный список улиц по Никитичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 9 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
  4. ^ а б Mikitycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 331
  5. ^ Mikitycze, калонія. Radzima.net. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
  7. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  8. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 9 чэрвеня 2012 г.

Літаратура рэдагаваць