Мікіцічы
Мікі́цічы[3] — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2005 год — 3 жыхары, 3 двары.
Мікіцічы | |
трансьліт. Mikicičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Унутраны падзел: | 3 |
Насельніцтва | |
колькасьць: | [1] чал. (2005) |
колькасьць двароў: | 3 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225151[2] |
СААТА: | 1256808049 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′6″ пн. ш. 25°3′4″ у. д. / 52.85167° пн. ш. 25.05111° у. д.Каардынаты: 52°51′6″ пн. ш. 25°3′4″ у. д. / 52.85167° пн. ш. 25.05111° у. д. |
± Мікіцічы |
Мінуўшчына
рэдагавацьПаводле рэвізіі 1563 року ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[4].
За расейскім часам — у Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[4]. На пачатку XX стагодзьдзя ў маёнтку 68 жыхароў.
За міжваеннай Польшчай — калёнія, сьпярша ў аднайменнай гміне[5], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
1 сьнежня 2009 году перададзены зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[7], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[8].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 4 жыхары
- 2003 год — 4 гаспадаркі, 4 жыхары
- 2005 год — 3 жыхары, 3 двары[1]
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мікіцічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 521
- ^ Алфавитный список улиц по Никитичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ а б Mikitycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 331
- ^ Mikitycze, калонія. Radzima.net. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.