Напалі Нэапаль
«Напалі» (па-італьянску: Napoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Нэапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990), пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЭФА (1989). Колеры клюбу ёсьць блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы «Напалі» праводзіць на стадыёне «Сан-Паолё». «Напалі» зьяўляецца адным з наймацнейшых клюбаў Паўднёвай Італіі й чацьвертым клюбам краіны паводле колькасьці заўзятараў.
Напалі | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1 жніўня 1926 | |||||
Горад | Нэапаль, Італія | |||||
Стадыён |
Сан-Паолё Умяшчальнасьць: 60 240 | |||||
Прэзыдэнт | Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс | |||||
Кіраўнік | Filmauro | |||||
Галоўны трэнэр | Джэнара Гатуза | |||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2018—2019 | 2 месца | |||||
| ||||||
Афіцыйны сайт |
З моманту заснаваньня ў 1926 годзе, клюб некалькі разоў зьмяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменаваная ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 году, калі «Напалі» спасьцігла банкруцтва. Новы прэзыдэнт Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс адрадзіў клюб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».
ГісторыяРэдагаваць
ПапярэднікіРэдагаваць
Футбол у Нэапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі ангельскі марак Ўільям Потс, яго кампаньён Гэктар Баён і нэапалітанцы Сальсі, Катэрына й Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзыдэнтам клюбу стаў Амадэо Сальсі. Першы матч нэапалітанцы згулялі з экіпажам ангельскага карабля «Арабіка» й перамаглі зь лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клюб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».
З прычыны, што ў раньніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клюбы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клюбы Нэапалю й Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадох, «Наплес» перамагаў у фіналах кубка. Да гэтага часу колеры формы нэапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі й белыя трусы.
У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гэктар Баён вырашыў заснаваць свой клюб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клюбы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але разьвіцьцю абедзьвюх камандаў перашкодзіла Першая сусьветная вайна, а неўзабаве пасьля яе, у 1922 годзе, клюбы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ. FBC Internaples). Датай заснаваньня цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 году, калі кіраўнікі «Інтэрнаплесу» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».
ТытулыРэдагаваць
- Чэмпіён Італіі: (2)
- 1987, 1990
- Уладальнікі Кубка Італіі: (5)
- 1962, 1976, 1987, 2012, 2014
- Уладальнікі Супэркубка Італіі: (2)
- 1990, 2014
- Уладальнікі Кубка УЭФА:
- 1989
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 5 траўня 2020 году
|
|
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Напалі Нэапаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў