Старшыня Рады БНР
Старшыня Рады БНР, пазьнейшае Прэзыдэнт Рады БНР — кіраўнік парлямэнту Беларускай Народнай Рэспублікі (Рады) і найвышэйшая дзяржаўная асоба Рэспублікі. Пасада створана ў сакавіку 1918 году адначасова з утварэньнем Рады.
ПаўнамоцтвыРэдагаваць
Паўнамоцтвы сьпікера Рады былі, фактычна, абмежаваныя кіраваньнем Радай. Аніякіх іншых функцыяў ён не выконваў. Куды большае месца ў грамадзка-палітычным жыцьці займалі прэм’еры БНР.
Старшыні Рады БНРРэдагаваць
- Ян Серада (1918)
- Язэп Лёсік (1918—1919)
- Пётра Крачэўскі (1919—1928)
- Васіль Захарка (1928—1943)
- Мікола Абрамчык (1947—1970)
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1982)
- Язэп Сажыч (1982—1997)
- Івонка Сурвіла (з 1997)