Маргарыта Ляўчук

беларуская опэрная сьпявачка

Маргары́та Алякса́ндраўна Ляўчу́к (нар. 16 красавіка 1990, вёска Страдзеч, Берасьцейскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана).

Маргарыта Ляўчук
Дата нараджэньня 16 красавіка 1990
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Страдзеч, Берасьцейскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія опэрная сьпявачка, акторка
Месца працы
Сябра ў Красная Зелень[d]
Жанры опэра, джаз, этна
Вакал сапрана
Узнагароды Мэдаль Ордэну Пагоні[1]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляўчук.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла Берасьцейскую музычную школу №1, Берасьцейскі музычны коледж імя Рыгора Шырмы па спэцыяльнасьці «Хоравае дырыгенства», у 2016 року — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.

З 2012 року зьяўлялася салісткай Музычнага дому «Клясыка». У 2016—2020 роках — салістка Вялікага тэатру Беларусі[2].

Выступае ў спэктаклях і канцэртах у Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі[3]. Як запрошаная артыстка выступае на сцэнах вядучых эўрапейскіх опэрных тэатраў[4].

У 2020 року брала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Адказная ў пытаньнях захаваньня культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі і ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[5]. Увосені 2020 року зьехала ў Летуву ў сувязі зь перасьледам[6].

У чэрвені 2024 году стала вядома, што Берасьцейскі абласны суд завочна прысудзіў Ляўчук некалькі гадоў пазбаўленьня волі[7].

Опэрныя партыі

рэдагаваць

Узнагароды

рэдагаваць

Фіналістка і ляўрэатка 14 міжнародных вакальных конкурсаў у Беларусі, Гішпаніі, Грузіі, ЗША, Італіі, Летуве, Нямеччыне, Расеі, Эстоніі[5].

Фіналістка праекту тэлеканалу «Россия К» «Вялікая опэра» (2017)[8][9].

27 лістапада 2023 году уганараваная Мэдалём Ордэну Пагоні з боку Рады БНР[1].

  1. ^ а б Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні Эўрапейскае радыё для Беларусі
  2. ^ Виктория Полякова. «Это голос, который у нас не забрать» // Брестская газета. — 25 верасьня 2020. — № 39 (928). — С. 5.
  3. ^ Белохвостик, Надежда (21 сьнежня 2017) Солистка Белорусской оперы Маргарита Левчук: Ради «Большой оперы» отказалась петь премьеру «Травиаты» (рас.). Комсомольская правдаПраверана 10 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Отто, Эвика (16 ліпеня 2020) Оперная певица Маргарита Левчук: Благодарна всем, кто говорил, - напрасно ты в столицу из своей деревни приехала (рас.). Комсомольская правда. Праверана 10 сакавіка 2021 г.
  5. ^ а б Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Праверана 10 сакавіка 2021 г.
  6. ^ Вероника Кострова. «Мы, белорусы, такие упёртые…» // Брестская газета. — 24 сьнежня 2020. — № 52 (941). — С. 17.
  7. ^ Хронікі рэпрэсій за 24 чэрвеня: кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызналі «экстрэмісцкімі» Новы час
  8. ^ Бабчёнок, Полина (27 лютага 2018) Маргарита Левчук: «Успех — это реальный труд!» (рас.) Belcanto.ru Праверана 10 сакавіка 2021 г.
  9. ^ Тимирязева, Юлия (28 верасьня 2018) Финалистка популярного телепроекта “Большая опера” Маргарита Левчук успешна и востребованна (рас.). СБ. Беларусь сегодняПраверана 10 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць