Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя (нарадзілася 31 сьнежня 1985 году, Менск) — беларуская плыўчыха. Чэмпіёнка сьвету па плаваньні 2011 году ў Шанхаі, чэмпіёнка і срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы 2010 году ў Будапэшце. Трохразовая чэмпіёнка Эўропы сярод юніёраў 2001 году. Рэкардсмэнка Эўропы сярод юніёраў. Майстар спорту міжнароднай клясы.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Плаваньне (жанчыны) | ||
Срэбра | 2012 | 100 м в/с |
Срэбра | 2012 | 50 м в/с |
Бронза | 2016 | 50 м в/с |
Выйграла 2 жніўня 2012 году срэбраны мэдаль у заплыве на 100 мэтраў вольным стылем на летніх Алімпійскіх гульнях у Лёндане[1], а 4 жніўня ўзяла срэбра ў катэгорыі 50 м вольным стылем[2].
На Алімпійскіх гульнях 2016 году выйграла бронзавы мэдаль на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем.
28 верасьня 2020 году выставіла на аўкцыён форму, якую надзявала на цырымонію ўзнагароджаньня на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе — там яна ўзяла бронзавы мэдаль у заплыве на 50 мэтраў вольным стылем. Грошы ад продажу будуць перададзеныя для дапамогі пацярпелым спартоўцам, якія падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваньнем палітычных зьменаў[3] .
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Александра Герасіменя выйграла срэбра Алімпіяды Наша Ніва
- ^ Александра Герасіменя выйграла другое срэбра Наша Ніва
- ^ Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён сваю форму, каб дапамагчы пацярпелым спартоўцам, Радыё Свабода, 28-09-2020
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аляксандра Герасіменя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце belswimming