Лістапад (кінафэстываль)

Кінафэстыва́ль «Лістапа́д» — штогадовы міжнародны кінафэстываль, які праходзіць у Менску ў лістападзе паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

«Лістапад»
Гады ад 1994 г.
Краіна Беларусь
Горад Менск
Мова Беларуская, расейская
Тэматыка Кіно
Лэйбл Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Злучаныя праекты «Лістападзік»
listapad.com

Заснавальнікі й арганізатарыРэдагаваць

Пры садзейніцтве:

МэтыРэдагаваць

  • падтрымка ігравога кіно, фармаваньне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу
  • захаваньне адзінага кінэматаграфічнай прасторы Расеі, краінаў СНД і Балтыі, далёкага замежжа
  • разьвіцьцё творчых кантактаў, абмен досьведам і ідэямі паміж кінэматаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краінаў
  • аказаньне садзейніцтва творчай моладзі ў сфэры кінэматаграфіі
  • прадстаўленьне беларускім кінагледачам лепшых кінастужак вытворчасьці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фэстывалях, якія атрымалі высокую адзнаку кінэматаграфістаў і гледачоў
  • ўмацаваньне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязяў паміж кінэматаграфістамі краінаў-удзельніц кінафоруму
  • папулярызацыя дасягненьняў нацыянальных кінэматаграфіяў

ГісторыяРэдагаваць

Першапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краінаў СНД і Балтыі. Адбіраліся, як правіла, карціны, якія па тых альбо іншых прычынах не траплялі ў шырокі пракат, але яны ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасьці ён упершыню паўстаў перад грамадзкасьцю ў лістападзе 1994 году. Цягам часу кінафэстываль пашыраўся, заваяваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Менск прывезьлі карціны з Расеі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сэрбіі, Баўгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.

У 2010 фэстываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Ягоную праграму склалі:

  • асноўны конкурс гульнявога кіно (12 фільмаў)
  • конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысэраў з усяго сьвету, у тым ліку ўпершыню зь Індыі, Пэру, Вэнэсуэлы, Гішпаніі, Уругвая
  • конкурсны паказ негульнявых фільмаў (20 карцін)
  • конкурс маладога негульнявога кіно (12 карцін)

У асноўным конкурсе гульнявога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі «Масакра». Адметнай асаблівасьцю XVII ММКФ «Лістапад» зьяўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафэсійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фэстывалю аргумэнтавалі гэта новаўвядзеньне тым, што гледачы ня могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30% кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафэсійнае журы, перш чым прыняць рашэньне, абавязкова глядзіць ўсе кінастужкі.

ДырэкцыяРэдагаваць

  • Генадзь Давыдзька — старшыня фэстывалю
  • Анжэліка Крашэўская — дырэктар фэстывалю
  • Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакумэнтальнага кіно
  • Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы гульнявога кіно
  • Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фэстывалю дзіцячага й юнацкага кіно «Лістападзік»

ПераможцыРэдагаваць

«Золата Лістапада»Рэдагаваць

Галоўная ўзнагарода кінафэстывалю называецца «Золата Лістапада».

Год Краіна Рэжысэр Фільм
2016   Вугоршчына Бенедэк Флігаўф «Лілі Лейн»[1]
2015   Баўгарыя Петэр Вылчанаў «Урок»[2]
2014   Украіна Міраслаў Слабапшыцкі «Племя»
2013   Польшча Павал Паўлікоўскі «Іда»[3]
2012   Нямеччына Сяргей Лазьніца «У тумане»[4]
2011   Расея Бакура Бакурадзэ «Паляўнічы»[5]
2010   Нямеччына Сяргей Лазьніца «Шчасьце маё»[6]
2009   Баўгарыя Стэфан Камандараў «Сьвет вялікі і выратаваньне хаваецца за вуглом»
2008   Расея Станіслаў Гаварухін «Пасажырка»
2007   Нямеччына Хэнкель Донэрсмарк «Жыцьцё іншых»
2006   Расея Аляксей Балабанаў «Мне не баліць»
2005   Расея Станіслаў Гаварухін «Ня хлебам адзіным»
2004   Расея Павал Чухрай «Кіроўца для Веры»
2003   Расея Андрэй Зьвягінцаў «Вяртаньне»
2002   Расея Аляксандар Рагожкін «Зязюля»
2001   Расея Алег Янкоўскі «Прыходзь на мяне паглядзець»
2000   Расея Аляксандар Прошкін «Расейскі бунт»
1999   Расея Станіслаў Гаварухін «Варашылаўскі стралок»

2010 годРэдагаваць

ЛістападзікРэдагаваць

«Лістападзік» ёсьць конкурсам фільмаў для дзяцей і падлеткаў, што ладзіцца ў рамках фэсту «Лістапад». На 2019 год у ім удзельнічалі поўнамэтражныя анімацыйныя і гульнявыя фільмы, створаныя за 2 папярэднія гады. Фільмы прымалі ў выглядзе лічбавага кіно і на кінастужцы 35 мм. Міжнароднае журы налічвала 3 чалавекі, якія прысуджалі 4 узнагароды: «Залаты Лістападзік» за лепшы фільм, адмысловая ўзнагарода журы, лепшая дзіцячая роля і лепшая роля дарослага актора[8].

У 2013 годзе галоўныя ўзнагароды атрымалі: за лепшы фільм для дзяцей — «Клара і мядзьвежыя таямніцы» (Швайцарыя), рэжысэр Тобіяс Інайхен; за лепшы фільм для юнацтва — «Не чакай пахвал» (Кітай), рэжысэр Ян Цзінь; «Залаты Лістападзік» глядацкіх сымпатыяў — «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь), рэжысэр Алена Турава[9].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ БелТА. Гран-пры «Лістапада-2016» атрымаў фільм «Лілі Лейн» // Газэта «Наша ніва», 12 лістапада 2016 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  2. ^ Захар Шчарбакоў. Гран-пры XXII кінафэстывалю «Лістапад» атрымала грэцка-баўгарская карціна «Урок» // БелаПАН, 13 лістапада 2015 г. Архіўная копія ад 13 лістапада 2015 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  3. ^ Іна Пілевіч. Адбылася цырымонія закрыцьця ХХ Міжнароднага фэстывалю «Лістапад» // Белтэлерадыёкампанія, 8 лістапада 2013 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  4. ^ Гран-пры «Лістапада» атрымаў «У тумане» // Культура : газэта. — 10 лістарада 2012. — № 45 (1067).
  5. ^ Тацяна Пастушэнка. Гран-пры «Золата Лістапада» атрымаў расейскі фільм «Паляўнічы» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 лістапада 2011 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  6. ^ XVIII Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад-2011» // БелТА, 3 лістапада 2011 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  7. ^ Матушыч, К. Фільм «Белсата» адзначылі на «Лістападзе» // Газэта «Наша ніва», 12 лістапада 2010 г. Праверана 29 траўня 2017 г.
  8. ^ Рэгламэнт // Кінафэстываль «Лістапад», 2019 г. Праверана 11 лютага 2020 г.
  9. ^ «Лістападзік» для ўсёй сям’і // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2013. — № 211 (27576). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць