Андрэй Куціла

бларускі рэжысэр, сцэнарыст

Андрэй Куціла (нар. 3 ліпеня 1983 году, Баранавічы) — беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно, сцэнарыст.

Андрэй Куціла
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1983
Месца нараджэньня Баранавічы, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст
Гады дзейнасьці з 2006
Сябра ў Belarusian Independent Film Academy[d]
IMDb ID nm4940060

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вырас у Баранавічах, скончыў СШ №7. Займаўся барацьбой, атрымаў званьне майстара спорту[1]. Першае сваё кіно зьняў у школе: «З сябрамі дзесьці знайшлі аматарскую камэру і пачалі здымаць баевікі, дэтэктывы, камэдыі. Парадзіравалі тагачасны мэйнстрым». З 2002 па 2007 вучыўся на журфаку БДУ па спэцыяльнасьці міжнародная журналістыка. Ва ўнівэрсытэце кіраваў відэастудыяй пры Студэнцкім гарадку. Там пачаў здымаць свае першыя дакумэнтальныя фільмы.

З 2007 па 2009 гады вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў у майстэрні Аляксандра Карпава малодшага. Андрэй зьняў больш за 10 дакумэнтальных стужак, якія мелі прэм’еры на прэстыжных кінафэстывалях такіх як International Documentary Film Festival Amsterdam — IDFA (Netherlands, Amsterdam), International Leipzig Festival for Documentary and Animated Film — DOK Leipzig (Germany, Leipzig), Krakow Film Festival (Poland, Krakow), International Documentary Film Festival — Document (United Kingdom, Glasgow), European Film Festival for Documentaries — dokumentART (Germany, Neubrandenburg) ды іншых. У Беларусі фільмы Андрэя Куцілы рэгулярна дэманструюцца ў межах міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» і анлайн-фэстывалю беларускага кіно BelarusDocs.

Творчасьць

рэдагаваць
  • 2006 — Паэма веры (разам з Аляксандрам Налівайкам)
  • 2008 — Фокусное расстояние (разам з Раманам Рамашкам)
  • 2009 — Днюка (разам з Аляксандрам Налівайкам)
  • 2012 — Даволі… Да Волі! (разам зь Вячаславам Ракіцкім)
  • 2014 — Каханьне па-беларуску (разам зь Вячаславам Ракіцкім)
  • 2015 — Сваё мейсца
  • 2015 — Госьці
  • 2016 — 25
  • 2016 — Мімаходзьдзе
  • 2017 — Цар гары
  • 2018 — Стриптиз и война
  • 2018 — Summa

Узнагароды

рэдагаваць
  • Фільм «Фокусное расстояние» ў 2009 годзе, на 7-м Міжнародным фэстывалі «Зоркі Шакена» (Казахстан, Алматы) атрымаў дыплём журы.
  • Фільм «Днюка» адзначаны дыплёмам «За ўнівэрсальнасьць рэжысэрскага майстэрства» і адмысловым прызам Гільдыі кінакрытыкаў і кіназнаўцаў на фэстывалі «Лістапад-2010». Таксама атрымаў Гран-пры фэстывалю рэгіянальных тэлеканалаў ў славацкім горадзе Кошыцэ. На фэстывалі незалежнага кіно ў Львовеатрымала прыз як найлепшы дакумэнтальны фільм. На трэцім фэстывалі дакумэнтальнага кіно TRANZYT 2011 (Познань, Польшча), атрымаў першы прыз у катэгорыі: Лепшы кароткамэтражны дакумэнтальны фільм (да 35 хв.).
  • Фільм «Даволі… Да Волі!» — на другім фэстывалі Opuzen Film Festival (Харватыя) у 2012 годзе атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў як лепшы дакумэнтальны фільм.
  • Фільм «Каханьне па-беларуску» — на другім фэстывалі Art of Fact (Торунь, Польшча) у 2014 годзе прызнаны лепшым дакумэнтальным фільмам.
  • Фільм «Сваё месца» — на 21-м міжнародным фэстывалі Local Televisions Golden Beggar у 2015 годзе ў Кошыцэ (Славаччына), атрымаў Гран-пры. На 19-м Міжнародным фэстывалі OFF CINEMA (Познань) адзначаны Бронзавым замкам (BRĄZOWY ZAMEK).
  • Фільм «Госьці» — на 22-м міжнародным кінафэстывалі Лістапад-2015 адзначаны як лепшы нацыянальны дакумэнтальны фільм.
  • Фільм «Цар гары» — 24-ы міжнародны фэстываль Local Televisions Golden Beggar у 2017 годзе Кошыцэ (Славаччына) узнагароджаны GOLDEN BEGGAR за лепшую мясцовую тэлевізійную праграму.
  • Фільм «Сума» («Summa») найлепшая сярэднемэтражная стужка на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме ў 2018 годзе, які мэдыі называюць Канамі дакумэнтальнага кіно[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць