Алена Турава
беларуская кінарэжысэрка
Алена Турава — беларускі рэжысэр анімацыйнага і гульнявога кіно, аўтар шасьці анімацыйных і трох ігравых фільмаў. Шматразовы ляўрэат і прызэр дзіцячых кінафэстываляў.
Алена Турава | |
Месца нараджэньня | Магілёў |
---|---|
Занятак | рэжысэр |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў Магілёве ў сям’і кінарэжысэра Віктара Турава і акторкі Сьвятланы Туравай.
Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, тэма дыплёмнай працы — «Рытмічная арганізацыя трагедыі «Атэла» Ўільяма Шэксьпіра ў перакладзе Барыса Пастэрнака». Пасьля ўнівэрсітэту працавала ў рэдакцыйным аддзеле кінастудыі «Беларусьфільм».
Фільмаграфія
рэдагавацьРэжысэр
рэдагаваць- Навагоднія прыгоды ў ліпені (2007)
- Рыжык у Залюстроўі (2010)
- Кіндэрвілейскі прывід (2013) [1]
Мультыплікацыя
рэдагавацьРэжысэр
рэдагаваць- Ілюзіён (1989) — гран-пры Фэстывалю дэбютных карцін «Зоркі Шакена» (Казахстан), 2005
- Пра рыцара, што нікога не баяўся (1991)