Жыцьцё іншых
«Жыцьцё іншых» (па-нямецку: Das Leben der Anderen, па-ангельску: The Lives of Others) — нямецкі драматычны трылер 2006 году, дэбют сцэнарыста і кінарэжысэра Флёрыяна Гэнкеля фон Донэрсмарка. Фільм паказвае жыцьцё ў НДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыцьцё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.
Жыцьцё іншых | |
Das Leben der Anderen | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][3][…], трылер[d] і палітычны трымценьнік[d] |
---|---|
Рэжысэр | Флёрыян Гэнкель фон Донэрсмарк |
Сцэнарыст | Флёрыян Гэнкель фон Донэрсмарк |
Прадусар | Макс Відэман Квірын Бэрг Дырк Гам |
У ролях | Ульрых Мюэ Сэбастыян Кох Мартына Гедэк Ульрых Тукур Томас Тымэ |
Кампазытар | Габрыэль Ярэд Стэфан Муша |
Апэратар | Гагэн Багданскі |
Мантаж | Патрысія Ромэль[d] |
Вытворчасьць | Arte Bayerischer Rundfunk |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
Дата выхаду | 26 сакавіка 2006 |
Працягласьць | 137 хвілін |
Краіна | Нямеччына |
Мова | нямецкая |
Бюджэт | 2 млн $[4] |
Прыбытак | 77 356 942 $[4] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
У Нямеччыне фільм выйшаў у пракат 26 сакавіка 2006 году. У гэты самы час кінасцэнар фільму быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag». У ЗША прэм’ера адбылася 3 верасьня 2006 году на Міжнародным кінафэстывалі ў Тэлурыдзе, а пракат пачаўся 12 лістапада.
Фільм зьяўляецца ляўрэатам прэміі «Оскар» 2007 году ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Нямеччыне, фільм атрымаў сем прэміяў «Deutscher Filmpreis», сярод іх: «найлепшы фільм», «найлепшы рэжысэр», «найлепшы сцэнар», «найлепшы актор» і «найлепшы актор другога пляну»; заяўляўся ў 11 намінацыях, тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасьці намінацыяў за адзін год на вышэйшую нямецкую кінапрэмію. Таксама стужка прымала ўдзел у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове» на 64-ю прэмію «Залаты Глёбус». У сьвеце касавыя зборы стужкі складаюць больш за 77 млн даляраў[4] пры бюджэце ў 2 млн даляраў[5].
Сюжэт
рэдагавацьУсходні Бэрлін. 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыцьцё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візьлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Апэрацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананьне заданьня абяцае кар’ерны ўзьлёт.
Але заглыбіўшыся ў чужое жыцьцё, Візьлер зьмяняецца сам. Шэры шпунцік сыстэмы сам становіцца чалавекам. Але рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…
Ролі
рэдагаваць- Ульрых Мюэ — капітан Герд Візьлер
- Сэбастыян Кох — Георг Драйман
- Мартына Гедэк — Крыста-Марыя Зіланд
- Ульрых Тукур — падпалкоўнік Антон Грубіц
- Томас Тымэ — міністар Бруна Гэмпф
Узнагароды
рэдагаваць- 7 прызоў Нямецкай кінаакадэміі, у тым ліку за найлепшую мужчынскую ролю, найлепшы фільм, найлепшы сцэнар;
- «Оскар» за найлепшы замежны фільм;
- 3 прызы Эўрапейскай кінаакадэміі за найлпешы сцэнар, найлепшы фільм, найлепшую мужчынскую ролю — усяго 42 узнагароды і 10 намінацыяў[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.nytimes.com/2008/01/25/movies/25mont.html
- ^ http://www.nytimes.com/2007/02/09/movies/09live.html
- ^ http://www.filmaffinity.com/es/film381846.html
- ^ а б в The Lives of Others (2007). Box Office Mojo. Праверана 2007-10-25 г. Архіўная копія ад 2012-02-26 г.
- ^ Behind the Berlin Wall, Listening to Life, New York Times, 7.01.2007
- ^ Жыцьцё іншых, Наша Ніва, 18-8-2007