У тумане (фільм, 2012)
«У тума́не» — ваенная кінадрама 2012 году, зьнятая рэжысэрам Сяргеем Лазьніцам паводле аднайменнага рамана Васіля Быкава. Стала 2-м экранізаваньнем рамана пасьля фільма 1992 року, зьнятага рэжысэрам Сяргеем Лінковым. Карціна ўдзельнічала ў асноўным конкурсе 65-га Канскага кінафэстывалю (Францыя). Фільм быў узнагароджаны спэцыяльным прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (Парыж). Правы на сусьветны продаж стужкі набыло нямецкае прадпрыемства «Запалкавая фабрыка» (Кёльн)[3].
«У тумане» | |
рас. В тумане | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Сяргей Лазьніца |
Сцэнарыст | Васіль Быкаў, Сяргей Лазьніца |
Заснаваны на | У тумане[d] |
Прадусар | Гайна Дэкерт Рычард МакКалум |
У ролях | Уладзімер Сьвірскі Уладзіслаў Абашын Сяргей Колесаў |
Апэратар | Алег Муту |
Мантаж | Даніэліюс Каканаўскіс[d] |
Вытворчасьць | Беларусьфільм MA.JA.DE Fiction Rija Films Lemming Film GP Cinema Company |
Распаўсюд | Cirko Film[d][1] |
Дата выхаду | 2012 |
Працягласьць | 127 хвілін |
Краіна | Беларусь Нямеччына Расея Латвія Нідэрлянды |
Мова | расейская |
Бюджэт | 2 млн. эўра[2] |
Папярэдні | «Шчасьце маё» (2010) |
Наступны | «Майдан» (2014) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагаваць1942 рок. Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. Пад час расьсьледаваньня справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць чыгуначнага абходчыка Сушчэню, але за тым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з акупантамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе зьбіраюцца забіць яго як здрадніка. Але на шляху ў прызначанае месца партызаны трапляюць у пастку гестапаўцаў, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. У выніку бойкі паміж партызанамі й гестапаўцамі адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца зь ім сам-насам і ў яго зьяўляецца шанец даказаць сваю невінаватасьць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.
У ролях
рэдагаваць- Уладзімер Сьвірскі — чыгуначны абыходчык Сушчэня
- Уладзіслаў Абашын — партызан Сьвідраў
- Сяргей Колесаў — партызан Войцік
- Сяргей Рускін — паліцай
- Цімафей Трыбунцаў — паліцай
- Барыс Каморзін — паліцай
- Міхаіл Яўланаў — паліцай
- Ігар Хрыпуноў — Міроха
- Кірыла Пятроў — Карабан
- Дзьмітры Быкоўскі — Ярашэвіч
- Надзея Маркіна — маці Бурава
- Улад Іваноў — Гросмеер
- Юлія Перасільд — Анэля
Узнагароды
рэдагаваць- «Золата Лістапада» 2012 году — галоўная ўзнагарода 18-га кінафэстывалю «Лістапад» (Беларусь).
- Прыз Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы за лепшы фільм асноўнага конкурсу на 65-м Канскім кінафэстывалі (Францыя).
- Гран-Пры 6-га кінафэстывалю «Люстэрка» імя А.Таркоўскага (Іванава, Расея).
- Галоўны прыз (Залаты абрыкос) за лепшы фільм на Ерэванскім міжнародным кінафэстывалі «Залаты абрыкос» (Армэнія)[4].
- Галоўны прыз 3-га Адэскага міжнароднага кінфэстывалю (Украіна) за лепшы фільм.
Здымкі
рэдагавацьУ 2001 годзе рэжысэр Сяргей Лазьніца атрымаў дазвол на экранізаваньне рамана «У тумане» ад Васіля Быкава. Здымкі праходзілі ў Латвіі цягам 28 дзён[3]. Пры здымках дапусьцілі памылку. Каля ўваходу ў Райхскамісарыят, адкуль адпускалі Сушчэню, віселі сьцягі Трэцяга рэйху зь левабаковай свастыкай, хоць Трэці Райх выкарыстоўваў на сваім сьцягу правабаковую свастыку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ http://www.webcitation.org/6AmX1NiVb Сергей Лозница приступает к подготовительному этапу работы над вторым игровым фильмом «В тумане»
- ^ а б Вольга Чайкоўская. Даеш Каны // Жырандоля. — 21 красавіка 2012. — № 14 (143). — С. 3.
- ^ https://web.archive.org/web/20120818133225/http://www.gaiff.am/en/news/2012/07/15/15.07.2012