Ліпна (Берасьцейская вобласьць)
Лі́пна[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Ліпна | |
трансьліт. Lipna | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 87 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069[1] |
СААТА: | 1240813071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′50″ пн. ш. 23°44′33″ у. д. / 52.38056° пн. ш. 23.7425° у. д.Каардынаты: 52°22′50″ пн. ш. 23°44′33″ у. д. / 52.38056° пн. ш. 23.7425° у. д. |
± Ліпна |
Ліпна месьціцца за 1 км на паўночны захад ад ракі Лясной, за 6 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 43 км на поўнач ад Берасьця, за 29 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 259 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу вёска Ліпна, у якой 54 двары, 389 жыхароў, і выселак Ліпна, у якім 2 двары, 14 жыхароў, хлебазапасная крама.
- 1905: 453 жыхары.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 47 гаспадарак, 193 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бяз вестак 11 вяскоўцаў.
- 1944: у ліпні карнікамі было спалена 66 двароў.
- 1948: у пачатковай школе 49 вучняў.
- 1950: працаваў калгас «Новае жыцьцё», які аб’ядноўваў 68 двароў, 274 жыхары.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 294 жыхары.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 87 жыхароў
- 2005 год — 116 жыхароў, 55 двароў[3]
- 1999 год — 124 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». У вёсцы працуе крама.
Асобы
рэдагавацьРадзіма беларускага жывапісца В. М. Сабалеўскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 58