Вялікі Лібан

мандатная тэрыторыя Трэцяй Францускай рэспублікі ў 1920—1943 роках

Дзяржава Вялікага Лібану (па-арабску: دولة لبنان الكبرى‎, па-француску: État du Grand Liban), нефармальная назва Францускі Лібан — абвешчаная 1 верасьня 1920 дзяржава, з траўня 1926 року стала Лібанскай рэспублікай (па-арабску: الجمهورية اللبنانيةal-Jumhūrīyah al-Lubnānīyah, па-француску: République libanaise), а пасьля цяперашнім Лібанам.

Вялікі Лібан
па-арабску: الانتداب الفرنسي على لبنان
Дата заснаваньня: 1 верасьня 1920
Афіцыйная мова: француская мова і арабская мова
Сталіца: Бэйрут
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Створаная паводле мандату Лігі Нацый(d) як мандат у Сырыі і Лібане(d), заплянаваны на 1923 рок. Аднак пасьля Сэўрскага пагадненьня, якое зафіксавала распад Асманскай імпэрыі, апеку над гэтымі тэрыторыямі ўзялі Вялікабрытанія і Францыя, і лібанскую частку атрымала Францыя.

Генэрал Гуро абвясьціў дзяржаву ў ейных цяперашніх межах, усталяваў сталіцай Бэйрут, надаў сьцяг, які спалучаў колеры Францыі зь лібанскім кедрам.