Шыізм
Шыі́зм (ад араб. شيعة; [шӣ‘а] — «прыхільнікі, партыя, фракцыя») — другі па ліку прыхільнікаў кірунак ісламу. Мусульмане-шыіты складаюць 10-20% ад сусьветанага мусульманскага насельніцтва і 38% ад усяго насельніцтва Блізкага Ўсходу[1]. Паводле ацэнак, агульная колькасьць прадстаўнікоў кірунку складае каля 120 млн чалавек. Найбольшая колькасьць шыітаў пражывае ў Іране й Азэрбайджане, яны, таксама, складаюць таксама значныя дзелі насельніцтва Іраку, Пакістану і Індыі.
Апісаньне кірунку
рэдагавацьЯк і ўсе мусульмане, шыіты вераць у пасланьніцкую місію прарока Мухамада. Адрознай рысай шыітаў зьяўляецца перакананьне ў тым, што кіраўніцтва мусульманскай суполкай мусіць належыць імамам, то бок назначаным Богам, абраным асобам зь ліку нашчадкаў прароку, да якіх адносяць Алі ібн Абу Таліба і ягоных нашчадкаў ад дачкі Мухамада Фатымы, а ня выбарным асобам — халіфам. Шыіты крытычна ставяцца да халіфата першых трох халіфаў Абу Бакра, Умара і Ўсмана. Паколькі Абу Бакр быў выбраны невялікай колькасьцю паплечнікаў, Умар быў назначаны Абу Бакрам, а Ўсман быў абраны з шуры (савету) зь сямі прэтэндэнтаў, якіх назначыў Умар з такімі ўмовамі, што выбраньне кагосьці, акрамя Ўсмана, было немагчымым. Паводле меркаваньню шыітаў, абраньне імама мусульманскай суполкі, падобна абраньню прарокаў, зьяўляецца прэрагатывай Бога.
У цяперашні час пасьлядоўнікі розных шыіцкіх суполкак існуюць практычна ва ўсіх мусульманскіх, эўрапейскіх і амэрыканскіх краінах. Шыіцкага веравучэньня прытрымліваецца пераважная большасьць насельніцтва Ірану і Азэрбайджану, каля траціны насельніцтва Іраку, значная частка насельніцтва Лібану, Емэну, Бахрэйну, у Аўганістане да гэтага кірунку адносяцца фарсіваны на захадзе краіны і хазарэйцы. Да ісмаіліцкай галіны шыізму належыць большасьць жыхароў Горна-Бадахшанскай вобласьці Таджыкістану — памірскія народы.
Галіны
рэдагавацьПераважным кірункам у шыізьме зьяўляецца імамізм, сярод якіх адбыўся раскол на шыітаў-двунадесятнікаў (існаашарытаў) і ісмаілітаў. Цяпер узаемаадносіны паміж двунадзясятнікамі (а таксама зэйдытамі) і іншымі шыіцкімі плынямі часам прымаюць напружаныя формы. Нягледзячы на падобныя моманты ў веравучэньні, фактычна гэта розныя суполкі. Шыіты традыцыйна падзяляюцца на дзьве вялікія групы: умераныя (шыіты-двунадесятнікі, зэйдыты) і ўскрайнія (ісмаіліты, алавіты, алявіты. Разам з тым, з 1970-х гадох пачаўся зваротны паступовы працэс збліжэньня ўмераных шыітаў, алавітаў і ісмаілітаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Atlas of the Middle East (Second ed.). Washington D.C.: National Geographic. 2008. pp. 80-81. ISBN 978-1-4262-0221-6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Shiasource.com
- Шыізм на DMOZ