Адкрыць галоўнае мэню

Брокер (анг. broker — пасярэднік) — павераны пасярэднік у гандлі між зацікаўленымі бакамі.

Можа выступаць у якасьці асобы, прадпрыемства і ўстановы. Найчасьцей дзейнічае на даручэньне і за кошт кліента. Радзей ад свайго імя. Атрымлівае плату ў выглядзе камісійнага збору (адсотка ад сумы дамовы). Можа аказваць дадатковыя паслугі ў вывучэньні рынка і рэкляме, выдаваць пазыкі[1].

ВідыРэдагаваць

ПаўнамоцтвыРэдагаваць

Брокер мае права:

  1. ажыцьцяўляць дамовы аб каштоўных паперах;
  2. загадзя абвяшчаць на біржы ды ў СМІ аб набыцьці або продажы каштоўных папераў кліента;
  3. разьмяшчаць каштоўныя паперы прадпрыемства-выдаўца;
  4. зацьвярджаць ды ўлічваць дамовы аб каштоўных паперах;
  5. рабіць агляд ды прадказаньне стану рынка каштоўных папераў;
  6. даваць парады аб выпуску, разьмяшчэньні, абарачэньні ды ацэньваньні каштоўных папераў;
  7. рабіць вяшчальныя паслугі ўдзельнікам рынка;
  8. весьці рахункі ў каштоўных паперах.

ДаручэньнеРэдагаваць

У дамове даручэньня брокеру маюць згадвацца:

  1. поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне бакоў дамовы;
  2. найменьне, від, катэгорыя ды тып каштоўных папераў;
  3. найменьне прадпрыемства-выдаўца каштоўных папераў;
  4. парадак вызначэньня гранічных дапушчальных для выкананьня дамоваў узроўняў іх цаны ды даходнасьці;
  5. памер, выгляд ды парадак атрыманьня брокерам узнагароджаньня;
  6. адказнасьць бакоў за парушэньне абавязкаў;
  7. тэрміны, выгляд ды парадак вырашэньня рознагалосьсяў ды апавяшчэньня брокерам кліента аб выкананьні дамовы.

АбавязкіРэдагаваць

Брокер абавязаны:

  1. захоўваць у таямніцы зьвесткі аб даручаных дамовах;
  2. патрабаваць ад прадстаўніка кліента пацьверджаньня яго паўнамоцтваў на прадстаўленьне адпаведных зацікаўленасьцяў;
  3. дзеяць на найбольш выгадных для кліента ўмовах;
  4. выконваць даручэньні кліента ў парадку іх паступленьня ў поўнай адпаведнасьці з атрыманымі ад яго ўказаньнямі;
  5. апавясьціць кліента цягам пяці працоўных дзён аб адкліканьні дазволу на пасярэдніцтва;
  6. неадкладна апавяшчаць кліента пра ўзьнікненьне па прычыне дылерства адваротнай залежнасьці сваёй выгады ад атрыманьня выгады кліентам;
  7. надаваць перавагу зьдзяйсьненьню дамоваў аб каштоўных паперах на даручэньне кліента перад уласным дылерствам[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Брокер // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 259. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2006 г. № 112 «Аб рэгуляваньні рынка каштоўных папераў»(рас.). Беларуская валютна-фондавая біржа (30 лістапада 2010). Праверана 3 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць